Зянон Пазьняк: ПАМЯЦІ ВАЦЛАВА НЯМКОВІЧА

1 чэрвеня 2016 г.

Навіны

30 траўня памёр Вацлаў Адольфавіч Нямковіч – нязьменны сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Пражыў 87 гадоў. Памятаю яго заўсёдную прысутнасьць на зборках, сходах, мітынгах і імпрэзах Народнага Фронту, Гэта быў нешматслоўны чалавек, гатовы падтрымаць кожную добрую беларускую справу. Ён узначальваў Хрысьціянскую Злучнасьць Курапаты. Нязьменна ўдзельнічаў у мерапрыемствах па разбудове Народнага Мэмарыялу Курапаты. Праца яго была надзейнай і беларускай. Вацлаў Адольфавіч уяўляў той распаўсюджаны тып беларускага чалавека, які сьціпла і надзейна робіць агульную справу і ніколі не хваліцца, не займаецца паказухай, не імкнецца вылезьць наперад, каб толькі сябе паказаць, не гаворыць пустых слоў. На такіх беларусах трымаецца кожная добрая справа, застаецца ім удзячнасьць і добрыя словы. Спачуваньне сям’і, сваякам і блізкім нябожчыка. Вечная Памяць.

31 троўня 2016 г. Зянон Пазьняк