Не хадзіце за правакатарамі!

28 мая 2016 г.

Навіны

Акупанцкамоўны сайт “Белорусский партизан” паўдзельнічаў у справе арыентацыі нашага грамадзтва “на пратэсты”. Выказваліся нікому, у прынцыпе, не вядомыя “экспэрты” – да гэтага наша публіка прызвычаялася і нават ужо не пытаецца, адкуль гэтых “экспэртаў” выкапваюць. Але мы не пра “мнение экспертов”. Мы пра ўступную частку публікацыі пад тытулам “Готовы ли белорусы к осенним протестам?” Цытуем уступ:

“Обещание Николая Статкевича вывести в случае фальсификации выборов народ на улицу может разбиться о суровую реальность. Созреют ли протестные настроения белорусов к осени и поможет ли сегодняшний кризис лидерам оппозиции вывести народ? Своим мнением поделились эксперты.

О своем желании организовать акции протеста политик заявил во время Белорусского национального конгресса, учредительное собрание которого прошло в минувшие выходные. Впрочем, малочисленность самого мероприятия вызывает некоторые сомнения относительно будущих планов Статкевича, отмечает “Завтра твоей страны”.

Крыніца: http://www.belaruspartisan.org/politic/343556/

Цікава, тав. Статкевіча ўжо не прадстаўляюць. Усім, маўляў, вядома, хто ён такі. Як Ленін. Ну, вы хаця б прыдумалі нешта накшталт, “лідэр белапазыцыі” або “герой нацыі”. Неяк абыходзяць гэты момант партызанскія публікатары. І потым, падчас тэарэтычных разважаньняў “экспэртаў” на тэму “пратэстаў” імя з уступнай часткі ні разу не згадваецца (гэта ж трэба ўмець так). “Пратэсты” так і “пратэсты” гэтак, а Статкевіча ўжо няма. Ён прамільгнуў, як 25-ты кадр. Але запомніўся, праўда? Запомніўся “на всякий случай”. Так вось у грамадзкую падсьвядомасьць паступова ўціскваецца імя і вобраз “лідэра пратэстаў”. Калі што, то кожны ўспомніць: ага, чытаў, было. І пабяжыць на “пратэст”.

Што ж, хватка прыдумана. Толькі гэтыя штучкі ведае кожны адукаваны чалавек, які хоць раз у жыцьці пацікавіўся прыродай інфармацыйнай палітыкі і сутнасьцю маніпуляцыі сьвядомасьцю.

Мы ад тэарэтычнай часткі пераходзім да практычнай. Яна будзе кароткай. Увага, беларусы! Тав. Статкевіча сапраўды ня трэба падрабязна прадстаўляць, ён вядомы. Вядомы перш за ўсё тым, што правальваў і заводзіў у тупік і пад удар усё, што ўзначальваў (пачынаючы ад Беларускага Згуртаваньня Вайскоўцаў). Апошні “подзьвіг” гэтага Папа-Гапона – заклік да дзесяткаў тысячаў людзей 19 сьнежня 2010 г. ісьці на ЦВК (глядзіце відэа). Так пачыналася Крывавая нядзеля…

Алесь Хадасевіч