Народный депутат, былы лідэр “Правага сэктара” Дмытро Яраш заявіў пра планы па стварэньню Украінскай Дабраахвотніцкай арміі.
Ён падкрэсьліў, што гэтыя дабраахвотнікі будуць мець у хаце зброю, што стане для іх вялізным стымулам для абароны сваёй радзімы.
“Гэта імкненьне байцоў, якія вяртаюцца з фронту, дзейнічаць, ісьці на канструктыў. Мы ня проста так назіраем, як супраць дабраахвотнікаў узбуджаны крымінальныя справы. Бо людзі вяртаюцца з фронту з пасьляваенным сіндромам, яны мабільныя… І акрамя ўсяго іншага, гэтая дабраахвотніцкая армія павінна займацца патрыятычным выхаваньнем”, — распавёў Яраш. Ён патлумачыў, што на першым этапе фармаваньня такой арміі дастаткова будзе мець у кожнай вобласьці па батальёну, якія могуць быць выкарыстаны, у тым ліку і для дапамогі сілавікам унутры краіны.
Яраш таксама распавёў пра законапраект аб Украінскай Дабраахвотніцкай арміі. “Я зьбіраю галасы. Напрыклад, я размаўляў з Садовым, і ён паабяцаў, што фракцыя “Самапомач” будзе падтрымліваць гэты законапраект, бо ім гэта пасуе канцэптуальна. Зараз я вяду перамовы з міжфракцыйнымі дэпутатамі і прадстаўнікамі розных фракцый. Я мяркую, што ня будзе супраць Радыкальная партыя Ляшка, не выключаю, што падтрымае “Бацькаўшчына”, — дадаў Яраш. Нагадаем, раней Яраш распавёў пра магчымы наступ Расеі: “крывавая вясна” ва Украіне цалкам верагодная.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://voi.com.ua/news/409850/