Віншую ўсіх праваслаўных беларусаў, адраджэнцаў і змагароў за лепшую долю, зь Вялікаднем — Уваскрасеньнем Хрыстовым! Цяперашні разбуральны час выразна паказвае, што бяз Бога ў душы і сэрцы ня будзе людзям ні дабра, ні багацьця, ні любові, ні культуры — усё зьнікне, нават мову адбяруць і дых зойме. Таму трымаймася вялікіх і справядлівых Боскіх запаветаў і памятайма пра Айчыну. Слава Ісусу Хрысту!
1 траўня 2016 г.Зянон Пазьняк