27 сакавіка ў Брусэлі адбыліся знакавыя падзеі. Праз цэнтар бэльгійскай сталіцы да стыхійнага мэмарыялу ахвяраў нядаўніх тэрактаў прайшла магутная дэманстрацыя бэльгійскіх мужчын. Лібэральныя СМІ трактуюць гэты выступ як “дзеяньні хуліганаў і футбольных фанатаў”. Толькі не пра футбол ішла гаворка на гэтай дэманстрацыі. Бэльгійцы заявілі патрабаваньне да ўладаў спыніць ісламізацыю радзімы і ўсяе Эўропы, праклён “Ісламскай Дзяржаве” і пра пачатак змаганьня супраць экзатычнага нашэсьця. Усё адбывалася нягледзячы на забарону ўладамі любых масавых выступаў. Але людзі ня могуць ужо далей талераваць расперазаны лібэралізм і маразматычнае “мульці-кульці”, якія пагражаюць зьнішчэньнем хрысьціянскай Эўропе. Лібэральныя СМІ фальшыва паведамілі пра “каля адной тысячы ўдзельнікаў”. Хаця на фота- і відэаматэр’ялах выразна бачна, што дэманстравала ня менш за 5 тысячаў чалавек. Зразумела, што брусэльская лібэраст-бюракратыя напалохалася народнага выступу. Адбыліся сутычкі з паліцыяй (бравай гэтым разам, але няздольнай змагацца супраць ісламскага тэрарызма).
Юрка Марозаў