Нідэрляндскі настаўнік напісаў праўду

2 красавіка 2016 г.

Навіны

Не змаўкаюць водгукі крывавых тэрактаў, зьдзейсьненых Ісламскай Дзяржавай у Брусэлі. У выніку тэрактаў 34 асобы, а больш за 200 былі паранены. Расправа выклікала шматлікія дыскусіі, да якіх далучыўся галяндскі настаўнік Івар Моль.

Мужчына апублікаваў у Твітары паведамленьне, якое кранула інтэрнаўтаў. Ён спытаў: “Як мне вучыць, калі мусульманскія дзеці ў класе ўвесь час пляскаюць у ладкі пасьля тэрактаў?” Твіт пайшоў круціцца ў Сеціве і распаліў дыскусіі, бо зь яго выразна вынікала, што мусульманскія вучні задаволеныя крывавай расправай, наладжанай джыхадзістамі, якія дзейнічаюць дзеля Ісламскай Дзяржавы. Потым Моль апублікаваў наступнае паведамленьне.

Аказалася, што ягоным папярэднім твітам зацікавілася галяндская паліцыя, якая выразна патлумачыла яму, што ён ня можа публікаваць твітаў такога зьместу. Да настаўніка прыходзілі тры супрацоўнікі паліцыі.

Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: http://pikio.pl/holenderski-nauczyciel-jak-mam-uczyc-muzulmanskie-dzieci-jesli-bija-brawo-na-wiesc-o-zamachu/