Упершыню ў ў гісторыі Нарвэгіі ў гэтай краіне больш атэістаў, чым вернікаў. Ажно 23% грамадзян ня могуць адназначна вызначыцца, ці яны вернікі, ці ня вераць. З анкеты штогадовых сацыяльна-культурных дасьледваньняў у Нарвэгіі вынікае, што на пытаньне “Ці ты верыш у Бога?” 39% апытаных адказалі: “Не”. Адсотак тых, што адказалі “Так”, складае 37%. Гэта азначае, што ўпершыню ў гісторыі правядзеньня дасьледваньняў колькасьць задэклараваных атэістаў большая за колькасьць вернікаў. У анкетаваньні ўзялі ўдзел 4 тыс. асобаў. Два гады таму ў такім самым дасьледваньні колькасьць атэістаў і вернікаў была роўнай. А трыццаць гадоў таму штодругі нарвэжац заяўляў, што ён вернік, а адсотак задэклараваных атэістаў складаў 20%. Складальнікі анкеты падкрэсьліваюць, што ў апытаньні не згадвалася ніякая канкрэтная рэлігія. З дасьледваньня вынікае, што жанчыны часьцей за мужчын дэкларуюць веру ў Бога. Вернікамі часьцей зьяўляюцца старэйшыя людзі.
Артур Барткевіч Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 20.03.2016 http://www.rp.pl/Spoleczenstwo/160329937-Norwegia-Ateistow-jest-wiecej-niz-wierzacych.html