**Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы, адраджэнцы! ** Віншую ўсіх вернікаў зь Вялікаднем — Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым! Гэтае найвялікшае хрысьціянскае сьвята, якое нагадвае ўсім людзям пра Боскую прыроду Хрыста, заўсёды прыпадае ў нашай частцы сьвету на весну, калі абуджаецца зямля, і жыцьцё набывае імпэт стварэньня. Вялікдзень — гэта заўсёды нагода задумацца над зьместам Боскай Ахвяры, пра перамогу над цемрай і пра сэнс нашага існаваньня, бо мы бачым, як цемра Усходу і цемра Захаду вылезла на паверхню Зямлі і пачынае з сабой барацьбу, каб уцягнуць у яе ўсіх людзей, разбурыць чалавецтва. Няхай жа Вялікдзень і Ахвяра Хрыста на Крыжы дапаможа нам стаць відушчымі. Хай гэтае сьвята спрыяе свабодзе ў нашых душах, якая зробіць свабодным увесь народ. Слава Ісусу Хрысту!
-
- 2016Зянон ПАЗЬНЯК