Вызваліць Надзею Саўчанку! - ЗАЯВА

14 сакавіка 2016 г.

Навіны

Працягваецца ваенная агрэсія Расеі супраць сувэрэннай Украіны. У ходзе гібрыднай вайны, якую вядзе імпэрыя, яна прымяняе самыя нізкія, подлыя мэтады. Гвалтоўны захоп на тэрыторыі Украіны афіцэра Узброеных Сіл Украіны Надзеі Саўчанкі, вываз яе на тэрыторыю Расеі і ўчыненае судзілішча над ёю паказваюць усяму сьвету ступень подласьці вышэйшага кіраўніцтва Расеі. Адбываецца дэманстрацыйная антызаконная расправа над чалавекам, які выконваў свой вайсковы абавязак. Дзеяньні ўладаў РФ выклікаюць пачуцьці гідлівасьці і абурэньня. Стала відавочнай небясьпека для ўсяго сьвету, што зыходзіць ад агрэсіўнай Расеі, якая парушыла ўсе нормы маралі, справядлівасьці і нормы міжнароднага права.

Толькі салідарная дзейнасьць людзей добрай волі і кіраўніцтва дэмакратычных краін можа спыніць агрэсара. Таму мы заклікаем беларускае грамадзтва разам з усімі, хто выступае ў сьвеце супраць злачынных дзеяньняў Расеі, прыкласьці намаганьні для вызваленьня мужнай украінкі Надзеі Саўчанкі з рук расейскіх катаў. Мы заклікаем увесь цыавілізаваны сьвет спыніць расейскага агрэсара, не дапусьціць зьдзяйсьненьня ім новых злачынстваў, забойстваў і тэрытарыяльных захопаў.

Свабоду Надзеі Саўчанцы!

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

13 сакавіка 2016 г.