Эўрапейскія генэралы папярэджваюць грамадзтва

24 лютага 2016 г.

Навіны

Камандуючы нарвэжскай арміі Одзін Ёхансэн папярэджвае, што эўрапейскія краіны павінны прыступіць да рашучага змаганьня з радыкальным ісламам, калі яны хочуць захаваць каштоўнасьці, якія зьядноўваюць кантынэнт.

– Я мяркую, што мы павінны быць гатовымі да змаганьня, як на словах, так і на справе. У тым ліку да ўзброенага змаганьня, калі тое будзе неабходным, каб захаваць краіну і супольныя каштоўнасьці. – заявіў Одзін Ёхансэн ў выступе перад вайскоўцамі ў Осла на пачатку лютага 2016 года.

Спасылаючыся на ісламісцкія тэракты ў Парыжы, камандуючы нарвэжскай арміі ганіў бяздзейнасьць эўрапейцаў, якія прагнуць жыць у міры і бясьпецы і баяцца абараняць свае інтарэсы і каштоўнасьці. Ёхансэн мяркуе, што дзяржавы павінны падрыхтоўваць свае арміі да ўзброенага змаганьня з джыхадзістамі, робячы акцэнт на навучаньне і адпаведнае забесьпячэньне. – Нельга выйграць вайну без людзей на сушы – падкрэсьліў ён.

Апошнім часам у падобным тоне выказалася шмат іншых вайскоўцаў у Эўропе. Камандуючы швэдскай арміі генэрал Андэрс Брэнстром параіў сваім падначаленым рыхтавацца да вайны ў Эўропе супраць падрыхтаванага ворага, якой трэба чакаць “праз некалькі гадоў”. —“Глабальнае атачэньне, а таксама стратэгічныя рашэньні, якія прымаюцца палітыкамі, прыводзяць нас да высновы, што праз колькі гадоў мы можам апынуцца ў стане вайны” – напісаў ва ўнутраным дакуманце Брэнстром.

Яшчэ ў сьнежні летась камандуючы швайцарскай арміі Андрэ Блатман папярэджваў, што рызыка разгортваньня грамадзкіх хваляваньняў у Эўропе вельмі ўзрасла і тыя грамадзяне, якія яшчэ ня ўзброіліся, павінны зрабіць гэта як мага хутчэй.

— Пагроза тэрарызма расьце. Гібрыдныя войны вядуцца ва ўсім сьвеце. Сумныя эканамічныя пэрспэктывы і міграцыі перасяленцаў і ўцекачоў набылі нябачныя маштабы – папярэдзіў Блатман.

У Нямеччыне канцлер Ангела Мэркэль больш за ісламістаў баіцца радыкалізацыі сярэдняга класа, не задаваленага “палітыкай адкрытых дзьвярэй” для імігрантаў, носьбітаў іншай культуры.

Як у Нямеччыне, так і ў Аўстрыі рэзка вырасла продаж зброі і іншага ўзбраеньня.

Таксама і Францыя займаецца падрыхтоўкай да масавых грамадзкіх хваляваньняў і захопу радыкальнымі імігрантамі цэлых кварталаў. Французкая армія вядзе падрыхтоўку надзвычайных планаў “па вяртаньню тэрыторыі краіны”. Йдзецца аб вяртаньні гарадзкіх тэрыторый у выпадку, калі б мусульманская меншасьць атрымала доступ да зброі і сталася выразна варожай у адносінах да ўладаў.

AS

Пераклаў з польскай В. Буйвал.

Крыніца: http://www.pch24.pl/Mobile/Informacje/informacja/id/41081