Мінусходразьвіцьця падтрымала ініцыятыву групы дэпутатаў ад КПРФ начале з Сяргеем Абухавым, якія запрапанавалі распрацаваць праграму па дабраахвотнаму перасяленьню ўцекачоў з Украіны на тэрыторыю Сібіры і Далёкага Усходу, піша газэта “Известия” са спасылкай на адказ міністэрства, які апынуўся ў распараджэньні выданьня.
“У пералік тэрыторый прыярытэтнага засяленьня ўключаны Бурація, Забайкальскі край, Камчацкі край, Прыморскі карй, Хабараўскі край, Амурская вобласьць, Іркуцкая вобласьць, Магаданская вобласьць, Сахалінская вобласьць і Яўрэйская аўтаномная вобласьць”, — гаворыцца ў Мінусходразьвіцьця.
Прапанова дэпутатаў была накіравана на прыканцы мінулага года прэм’ер-міністру Д. Медведеву, ФМС і Мінусходразьвіцьця. Парлямантары прасілі распрацаваць фэдэральную мэтавую праграму “Дабраахвотнае перасяленьне асобаў, якія вымушана пакінулі Украіну, на тэрыторыю Сібіры і Далёкага Усходу”. Яны нагадалі, што з 1 па 30 лістапада 2015 года ўкраінскім уцекачам неабходна было атрымаць легальны прававы статус на агульных падставах. На думку дэпутатаў, украінцам, якія не атрымалі дакуманты, можна запрапанаваць дабраахвотна перасяліцца ў Сібір і на Далёкі Усход, каб паскорыць разьвіцьцё гэтых тэрыторый.
Аднак у ФМС мяркуюць, што зараз няма неабходнасьці ў распрацоўцы адмысловай праграмы па перасяленьню ўкраінцаў у Сібір і на Далёкі Усход. Гэтая задача ўжо рэалізуецца з дапамогай існуючай дзяржпраграмы па аказаньню садзеяньня дабраахвотнаму перасяленьню ў Расею суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой, зазначылі ў ФМС. Пры гэтым для ўкраінцаў, якія атрымалі часовы прытулак, скарочаны пералік дакумантаў і тэрмін іх разгляду для ўдзелу ў праграме.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://www.rbc.ru/rbcfreenews/56c2ce939a7947c3f7c48ebd