Саша Сотнік: Сітуацыя будзе разьвівацца хутка

24 лютага 2016 г.

Навіны

Па ўсёй верагоднасьці, Кісінджэр быў пасланы Вовачку з самога “капіталійскага пагорку”. Місія ягоная была скрайне непрыемнай, але такая ўжо ў яго карма. Гэты 93-гадовы дзед шмат “чорных метак” у сваім жыцьці раздаў. Ён – вялікі спэцыяліст па расповедах на тэму “што будзе, сукін сын, калі ты не дасі спакою”… Распавёў ён і Вову гэтую пагаданку. Але Вова, зразумела, нічога не зразумеў. Ні пра Турцыю, ні пра НАТО, ні пра ядзерны шантаж і цярпеньне Захада, якое сканчаецца. Ён надта любіць уладу, і не ўяўляе сябе па-за гэтай уладай. Ён так ужыўся ў вобраз “цара”, што не ўяўляе, як гэта так: абудзіцца раніцай, устаць з ложка і не сказаць, гледзячы на карту Расеі “ты ўся – мая!” У ягоным жыцьці такое выключана.

Таму сітуацыя будзе разьвівацца хутка і жорстка. Вайна з Турцыяй – хутчэй за ўсё, справа вырашаная. І ўжываньне ядзернай зброі Крамлём – таксама, верагодна, уваходзіць у мэню. Ну, а далей “вайна план пакажа”. Стратэгі там – ахавыя, а “дзьвюххадоўкі” – максімум, на што яны здольныя.

Так што чакаем далейшых правакацый з туркамі, вайнушку, глабальны крызіс і разьвязку ў Крамлі. І пра ўвядзеньне “надзвычайкі” унутры РФ не забываемся: гэта – пуцінскае ўсё. Вось яны ўжо зьбіраюцца “выбары” адмяніць “на пэрыяд санкцый”. Разумна, падтрымліваю. Навошта ўдаваць цнатлівасьць у бардэлю? Усе тут – дарослыя дзядзькі і цёткі, і разумеюць, што да чаго. А Кісінджэр сказаў яму ўсё, я нават не сумняваюся. І хаця ў пуцінскіх СМІ кажуць аб тым, што ён “прысланы рэспубліканцамі” – але ж хлусяць, як заўжды. Яны калі ня схлусяць – іх курочыць пачынае. Так што – чакаем-с. Цікавыя падзеі вызначаюцца…

Саша Сотнік Пераклад з расейскай. Крыніца: Facebook