З Расеяй дамаўляцца немагчыма. Яна ніколі не выконвала ніводную міжнародную дамову. На Захадзе людзі, якія ўводзяць санкцыі, робяць вельмі разумна. Расею трэба эканамічна забіць. Цяжка сказаць, ці зьявяцца людзі, якія будуць казаць аб тым, што Расея павінна разьвівацца дэмакратычна. Ува многіх расейцах сядзіць “зьвярок імпэрыялізма”. Яны мяркуюць, што яны могуць указваць украінцам, як ім жыць, куды рухацца. Гэта ж тычыцца і Грузіі.
Расея мае адзін шанц. Яна павінна распасьціся. Стацца канфэдэрацыяй або сапраўднай фэдэрацыяй. Яна павінна распасьціся на рэгіёны, якія могуць існаваць незалежна. Тое, што Расея страціць Паўночны Каўказ бліжэйшым часам – амаль 100%.
Пуцін спрабуе стварыць новую гісторыю, каб спыніць імкненьне да незалежнасьці народаў, якія раней былі заваяваны. Расея – гэта штучная краіна. Яна ўтворана мэтадам захопніцкіх войнаў.
У Крамлі ніколі не было нацыянальнай палітыкі. Калі ў Крамлі розныя палітыкі кажуць глупствы наконт украінскай мовы, гэта яны прыдумляюць прыемныя для сябе гісторыі. Пра гэта кажуць палітыкі, якія ня хочуць жыць па-іншаму.
Я некалі прааналізаваў тры гімны: украінскі, грузінскі і расейскі. Ва ўкраінскім слова “свабода” паўтараецца два разы, “воля” – адзін раз. У Грузінскім “свабода” паўтараецца 4 разы. У расейскім – ніводнага. Гімн – гэта адлюстраваньне краіны і народа.
Вяртаньне Данбаса і Крыма залежыць ад забойства расейскай эканомікі. Зараз там ужо вялізныя праблемы. У Расеі Пуцін адновіць планавую эканоміку. Як толькі будзе забіта расейская эканоміка – вырашацца ня толькі ўкраінскія праблемы, але і грузінскія.
У Расеі таксама знойдуцца тэрыторыі, якім абрыдла 300 гадоў жыць у імпэрыі. Уласныя мовы былі цалкам зьнішчаны ў многіх народаў РФ. Ужо ў Расеі цалкам зьніклі 13 народаў. Будуць зьнікаць і іншыя. Гэтыя народы маюць права на незалежнае існаваньне, а ня ў складзе імпэрыі.
Алег Панфілаў, прафэсар Дзяржаўнага ўнівэрсітэта Іліі (Грузія) Пераклад з расейскай. Крыніца: http://hromadskeradio.org/programs/kyiv-donbas/rossiyu-nuzhno-ekonomicheski-ubit-oleg-panfilov