Тут ёсьць некалькі цікавых момантаў. Першае – гэта тое, што гэта адбылося ўжо пасьля зьнішчэньня турэцкімі ВПС расейскага бамбавіка на фоне шматлікіх зафіксаваных парушэньняў паветранай прасторы Турцыі з боку Масквы. Гэта само па сабе знаходзіцца далёка па-за межамі разумнага. Я мяркую, што Расея даўно б састрэліла самалёт НАТО, калі б Альянс так жа нахабна парушаў бы паветраную прастору РФ. Зараз Крэмль робіць тое, што называецца “шукаць прыгодаў на адно месца”. З боку Пуціна гэта правакацыя ў шэрагу раней зьдзейсьненых аналагічных дзеяньняў.
Другое – гэта скрайне непрафэсійная рэакцыя прадстаўніка Мінабароны РФ, заяву якога я тут дазволю сябе працытаваць.
“Упэўнены, што нават турэцкія спэцыялісты СПА ведаюць, што радыёлакацыйныя станцыі (радары), якія зьдзяйсьнюць кантроль паветранай прасторы, могуць фіксаваць толькі вышыню, курс і хуткасьць аб’екта ў паветры, — заявіў прадстаўнік ваеннага ведамства Ігар Канашэнкаў. – Ніводзін з падобных радараў ня здольны усталяваць тып і дзяржаўную прыналежнасьць паветранага аб’екта – Расеі або так званай антыідзілаўскай кааліцыі начале з ЗША… Казаць жа сур’ёзна аб тым, што з дапамогай гэтых радараў нехта кагосьці яшчэ і папярэджваў на расейскай і ангельскай мовах, могуць адно непісьменныя прапагандысты, якія наглядзеліся галівудскіх баевікоў”.
Павінен зазначыць, што гэтае татальнае адмаўленьне не вытрымлівае крытыкі, мякка кажучы. Той факт, што Мінабароны трымае іншых людзей за ідыётаў і лахоў, дазваляе сумнявацца, што там служаць хаця б неяк адэкватныя і дарослыя людзі, якія разумеюць ступень адказнасьці за тыя ці іншыя дзеяньні.
Нагадаю, што пасьля таго, як у небе над Турцыяй быў састрэлены Су-24, НАТО накіраваў у гэтую краіну самалёты АВАКС – лятаючыя ваенна-паветраныя станцыі сачэньня, якія займаюцца зборам інфармацыі і каардынацыяй авіяцыі і сілаў СПА. Адпаведна, абсталяваньне на гэтых самалётах з легкасьцю можа ідэнтыфікаваць мадэль і дзяржаўную прыналежнасьць любога лятаючага апарата. З свайго боку турэцкія службы на працягу 25 сэкунд на расейскай і ангельскай мовах папярэджвалі Су-34 аб парушэньні, а прадстаўнікі НАТО і Пэнтагона пацьвердзілі факты, зазначаныя Анкарой.
Такім чынам, паводзіны Мінабароны РФ – гэта ня ўзровень гібрыднай вайны і нават не дзіцячага садка. Гэта пазыцыя паўнейшай адмарожанасьці. У нармальных краінах за такімі дзеяньнямі настае адстаўка вышэйшага камандваньня і прыцягненьне да адказнасьці. У Расеі ж мы бачым адмаўленьне відавочнага і наўпроставую хлусьню ў вочы. Яна зьдзяйсьняецца пад наўпроставым кіраўніцтвам Пуціна, які разам з Пясковым, Лаўровым, Чуркіным, Патрушавым, Шайгу і іншымі складае арганізаваную злачынную групоўку.
У адпаведнасьці з дадзенымі маіх крыніц, акрамя канкрэтных тактычных задач у сфэры гібрыднай вайны, Пуцін і его бліжэйшае атачэньне апошнія пяць гадоў вырашаюць стратэгічную задачу – рыхтуюцца да вялікай вайны з НАТО. Цяперашні інцыдэнт пацьвярджае дадзеныя паведамленьня.
Што ляжыць за планамі самагубчай вайны з НАТО? Магчыма, Пуцін і ягоная АКГ разумеюць, што адзінае выйсьце з Крамля для іх ляжыць праз Гаагу, але для нас з вамі гэта выглядае як беспрыцыдэнтная пагроза сьвету, якая па ступені небясьпекі для чалавецтва перавышае нават Карыбскі крызіс: клоўн Хрушчоў, у адрозьненьні ад дзейснага расейскага такзванага кіраўніцтва, не імкнуўся да татальнага супрацьстаяньня з ЗША.
Адзінае рацыянальнае тлумачэньне, якое магло б праліць сьвятло на цяперашнюю шалёную палітыку Крамля – гэта намер Пуціна адмяніць усе выбары ў краіне – і парляманцкія ў верасьні, і прэзыдэнцкія ў 2018 годзе – са спасылкай на ваеннае становішча, якое будзе ўведзена ў сувязі з абвяшчэньнем вайны краінам НАТО.
Я бачу наўпроставую сувязь паміж нядаўнімі абвінавачваньнямі, высунутымі з боку Брытаніі і ЗША на адрас Пуціна, і чарговым парушэньнем паветранай прасторы Турцыі расейскім зьнішчальнікам. Афіцыйнае прызнаньне Захадам таго факту, што Пуцін – забойца і карупцыянэр, стала для так званага прэзыдэнта Расеі кнопкай, якая запусьціла план ваеннага супрацьстаяньня з НАТО. Гэтая сітуацыя вельмі небясьпечная для ўсяго сьвету. Такім чынам, калі ў сусьветнай супольнасьці і існуе нейкі план па адхіленьні Пуціна ад улады, то дзейнічаць трэба неадкладна.
Зразумела, скінуць Пуціна звонку ня так проста, бо ён ачольвае Узброеныя сілы РФ, якія ўключаюць у сябе ў тым ліку ядзерныя ракеты, у якім бы стане яны ні знаходзіліся. Нават адна ядзерная баегалоўка, якая дасягне эўрапейскую сталіцу, нанясе шкоду, якая разглядаецца НАТО як непрыймальная.
З іншага боку, я чуў пра існаваньне ў Альянса дакладных планаў на любы, нават самы неверагодны выпадак. У адным зь іх утрымліваецца дакладны алгарытм дзеяньняў на выпадак, калі Расея нападзе на Паўночнаатлантычны блок. Такая вайна працягнецца два тыднi і скончыцца поўнай паразай Расеі. Пры такім сцэнары на першым этапе ў расейскую паветраную прастору залятуць амэрыканскя стэлс-бамбавікі В-2 – непрыкметныя для СПА нябачныя самалёты – разбомбяць усе ключавыя вайсковыя аб’екты РФ. Наступны этап – артпадрыхтоўка звышцяжкімі “сьвідруючымі” бомбамі, здольнымі зьнішчаць умацаваныя бункеры. Трэці крок – наземная інвазія і наступная акупацыя расейскай тэрыторыі сухапутнымі сіламі НАТО.
На жаль, далейшае парушэньне расейскімі самалётамі турэцкай паветранай прасторы павялічвае верагоднасьць рэалізацыі апісанага вышэй сцэнара.
Слава Рабіновіч Пераклад з расейскай. Крыніца: http://newsader.com/mention/rabinovich-ob-incidente-s-su-34-putin-got/