Расейская прапаганда выпрацавала вельмі моцную залежнасьць свайго грамадзтва ад фактычна ізаляванай інфармацыйнай прасторы краіны. Прааналізаваўшы тэхналогіі крамлёўскай зомбамашыны, можна зрабіць выснову, што, напрыклад, эмацыйнае ўзбуджэньне да і пасьля прагляду “салаўёўска-кісялёўскіх навінаў” праз пэўны час пазбаўляюць людзей здольнасьці думаньня.
Інфармацыйна-камунікатыўны марафон крымінальна-таталітарнай парапаганды стварае эфэкт курынага гіпнозу, з дапамогай якога на вялікую частку расейсцаў надзелі “ружовыя акуляры”. Грамадзтва РФ ня проста жыве жыцьцём тэлевізара, а зь яго дапамогай жыве мадэльлю зомбі, якую спраектавала “зомбамашына”. Тобок людзі жывуць паводле выразных сцэнароў паводзінаў і перажываньня, якія выгадныя крымінальна-таталітарнай уладзе, каб адцягнуць дзень сьмерці свайго рэжыму.
У блізкай будучыні грамадзтва Расеі будзе нагадваць вялікую калёнію “пацукоў Скінэра” – будзе атрымліваць адзінае задавальненьне ад націсканьня кнопкі пульта з нумарам канала навінаў “зомба катка”.
Але трэба абавязкава памятаць пра вельмі важны факт: бяда пацука ў тым, што ён ніколі ня можа спыніцца, даводзіць сябе да поўнага псіхічнага, а потым і фізычнага зьнясіленьня… Вынік – сьмерць…
Калі так справа пойдзе і надалей, то сусьветная гісторыя можа папоўніцца падзеяй самага маштабнага генацыду з дапамогай тэхналогій інфармацыйна-камунікатыўнага марафону.
Ян Чаплак, Віталь Рэзьнік Пераклад з расейскай. Крыніца: http://resistance.today/views/3932-7-507.html?fb_ref=Default