Саша Сотнік: “Кадафізацыя” Пуціна

9 лютага 2016 г.

Навіны

Журналіст: Ці стала закрыцьцё расейскімі інспэктарамі турэцкага неба нечаканасьцю для Масквы?

Сотнік: Пасьля парушэньня расейскім самалётам СУ-34 паветранай прасторы Турцыі Анакра проста абавязана была адрэагаваць на сістэмныя пагрозы з боку Расеі. Улічваючы тое, што Пуцін не жадае сустракацца з Эрдаганам (гэтая “боязь нажа ў плечы” ужо стала навязьлівай для Крамля), а РФ працягвае бамбаваць, і, як высьвятляецца, ня толькі тэрыторыі ІДзІЛ, такое рашэньне з боку Турцыі цалкам абгрунтаванае. У Крамлі не маглі не разумець, што рэакцыя турэцкага боку настане абавязкава, але “не нарывацца” нашыя стратэгі, што разваяваліся, ужо ня ў стане. Закрыўшы неба для “назіральных палётаў”, Турцыя фактычна ставіць Пуціна “у кут”, адкуль яму будзе вельмі складана планаваць ваенныя манеўры. Але складана паверыць у тое, што Крэмль адмовіцца ад бамбардовак. Не для таго Пуцін “улазіў” у Сірыю, каб проста так узяць і сысьці, паддаўшыся ціску з боку Анкары.

Журналіст: Наколькі далёка гатовы Захад прасунуцца ў тым, што тычыцца ваеннай дапамогі сірыйскім паўстанцам? Ацаніце сітуацыю ў кантэксьце гатоўнасьці Савудаўскай Аравіі накіраваць войскі ў Сірыю.

Сотнік: Сьледам за Савудаўскай Аравіяй пра сваю гатоўнасьць увесьці войскі на тэрыторыю Сірыі абвесьціў і Бахрэйн. Гэта ўжо азначае фармаваньне рэальнай кааліцыі супраць зьвязкі “ІД – Асад – Пуцін”. Бо зразумела, што ВПС Расеі бамбардуе “не зусім ІДзІЛ”, а па факце – дапамагае ўтрымліваць уладу Асада, які, як аказалася, яшчэ й супрацоўнічае з ІД у нафтавым сэктары.

Таксама ўжо даўно агучвалася думка, што без наземнай апэрацыі ў Сірыі не абысьціся. Цалкам магчыма, што Захад у гэтай справе падтрымае і Сав. Арвію, і Бахрэйн. Зразумела, дзеяньні ВПС Расеі даставілі нямала “непрыемнасьцяў”, у сувязі зь якімі сірыйская апазыцыя адмовілася ад перамоваў у Жэнэве, абвінаваціўшы Расею ў бесчалавечных бамбардоўках. Але гэтыя перамовы яшчэ могуць адбыцца 25 лютага, і падчас гэтай паўзы можна чакаць самастойных дзеяньняў з боку савудзітаў, якія больш ня хочуць цярпець мілітарысцкія выхадкі Крамля. Захад ужо блізкі да прыняцьця рашэньня па “выцісканьню” Расеі з зоны рашэньня як “сірыйскага пытаньня”, так і “праблемы ІД”, пераканаўшыся ў езуіцкіх дзеяньнях Масквы, калі на словах дэкларуецца адно, а дзеяньні гавораць зусім пра іншае.

Журналіст: Чаму, як Вам здаецца, кааліцыя ў Сірыі праяўляе значна менш імпэту ў параўнаньні з Пуціным? Напрыклад, дагэтуль паўстанцы не атрымалі СПА для барацьбы з расейска-сірыйскай авіяцыяй.

Сотнік: Мы маем справу са ступеньню неабходнасьці. Пуціну ягоны ўдзел у “Сірыйскім пытаньні” жыцьцёва важны. Ягоная сцэпка з Асадам – паказальны крытэрый. І ад апэрацыі па “выратаваньню” дыктатара ён не адмовіцца да апошняга, бо сам зьяўляецца ваенным злачынцам. Сёньняшняя заява Кэры – яркае таму пацьверджаньне, як і напамін Маскве аб тым факце, што “пры Асадзе ва ўладзе вайну спыніць немагчыма”. Ён жа абвінаваціў Расею ва ўжываньні “некіруемых бомб”, што прыводзіць да “масавых ахвяраў”.

Такім чынам, у Захада выразна заканчваецца цярплівасьць, асабліва калі ўлічыць выказаную Кэры фармулёўку: “Расейцы высунулі некаторыя канструктыўныя ініцыятывы, якія тычацца таго, як агонь у Сірыі можа быць спынены. Але, калі гэта толькі словы дзеля словаў для таго, каб працягваць бамбардоўкі, ніхто гэтага ня прыме. Мы даведаемся пра гэта праз колькі тыдняў”.

У перакладзе з дыпламатычнай мовы мы чуем інтанацыю высокай ступені раздражненьня, і я б не выключаў, што паўстанцы ў Сірыі ўсё ж атрымаюць сродкі для змаганьня з расейска-сірыйскай авіяцыяй. Нельга забывацца і аб тым, што падобныя рашэньні прымаюцца вельмі павольна, і кожная крупінка старанна ўзважваецца на вагах мэтазгоднасьцяў і іх наступстваў.

Журналіст: Прагнозы – справа няўдзячная, аднак я ўсё ж папрашу Вас ацаніць у адсоткавых суадносінах верагоднасьць магчымай вайны з Турцыяй і, шырэй, з кааліцыяй, якую падтрымлівае Вашынгтон (сюды ўваходзіць як блок НАТО, так і, напрыклад, Савудаўская Аравія). Можа пайсьці гаворка аб “проксі-вайне” (“вайне чужымі рукамі”) у Сірыі па тыпу В’етнама?

Сотнік: Я б зараз ацэньваў верагоднасьць ваеннага канфлікта паміж Крамлём і Анкарой як “пяцьдзесят на пяцьдзесят”. Прычым, Пуцін і ягоныя васалы ў пагонах выразна правакуюць турэцкі бок. Інфармацыйная вайна, роўна як і актыўны “абмен санкцыямі” паміж Турцыяй і Расеяй ужо йдуць, але для пачатку рэальных баявых дзеяньняў неабходна нешта значна большае. Сутыкненьне з Турцыяй як з “буфэрнай зонай” паміж Расеяй і НАТО можа даць Пуціну штуршок да звальваньня рэжыму ўнутры РФ да абсалютнай асабістай дыктатуры праз абвяшчэньне “ваеннага становішча”, адмены і без таго імітацыйных “выбараў” і жорсткага “зьнішчэньня ў зародышы” сацыяльнага пратэста, які высьпявае на фоне рукатворнага эканамічнага крызіса.

З дугога боку, Крэмль цудоўна разумее, што вайна з Турцыяй дасьць толькі часовы “эфэкт нацыянальнага згуртаваньня”, за якім настане непазьбежны абвал краіны, якая проста ня вытрымае такой ваеннай нагрузкі. Расея і без таго абяскроўленая і даведзеная да галечы. Магчыма, толькі таму мы пакуль яшчэ ня “ўдарылі першымі”, нягледзячы на тое, як адчайна чухаюцца рукі “пацана з падваротні”.

Журналіст: Ці можна чакаць “сацыяльных нечаканасьцяў” у выпадку ўвядзеньня ў РФ ваеннага становішча, альбо для Вас відавочная пакорлівая рэакцыя расейскага народанасельніцтва?

Сотнік: Вышэй я часткова адказаў на гэтае пытаньне. Насельніцтва ў Расеі надта цярплівае, што, безумоўна, стварае лішнюю спакусу для любой улады, тым больш для той сістэмы, якая цяпер узвышаецца ў выглядзе пачварнай “вертыкалі”. Нават на сёньняшнім зьезьдзе бонзаў з “Едіной Россіі” назіраліся прыкметы выразнай апатыі, нягледзячы на спробу “захаваць добрую міну пры дрэннай гульні”. Нават у “едросаў” высьпявае разуменьне таго, што гульня амаль прайграна, але “партыю дагуляць трэба” – хаця б для зьдзяйсьненьня “апошняга хапка” і рэалізацыі шанца на ўцёкі з краіны з усім накрадзеным за пазухай.

Насельніцтва ў разьлік не бярэцца. Яно сваім безадказным інфантылізмам настолькі разбэсьціла ўладу, што разглядаць яго ў якасьці сур’ёзнай сілы – усяроўна, што падманваць сябе. Іншае пытаньне: наколькі ўнушальным стане зьбядненьне жыхароў Масквы і Падмаскоўя, і як хутка гэты працэс пойдзе? Пакуль назіраецца некаторае прысьпешваньне гэтага працэсу. Дажывем да красавіка-траўня, і карціна стане больш празрыстай.

Журналіст: Нядаўна Вы заклікалі міжнародныя сілы “нэўтралізаваць” палітычнае кіраўніцтва РФ як тэрарыстаў. Ці можаце Вы апісаць у некалькіх словах прыкладны план дзеяньняў для дасягненьня гэтых мэтаў?

Сотнік: Па-першае, мы бачым, што “кадафізацыя” Пуціна ўжо йдзе, і ніякія візыты састарэлага кансультанта Кісінджэра не павінны ўводзіць у зман. Брытанскае МЗС ужо практычна спыніла сувязі з дыпламатычным корпусам Расеі. Белы Дом таксама не шукае сустрэчаў з “партнёрам Уладзімірам”.

Па-другое, пасьля даклада па састрэленым МН-17 мы ўбачым яшчэ больш выразнае афармленьне асобы крамлёўскага правадыра ў нейкае падабенства “партрэта Муамара”. Гэта – не працэс аднаго дня, але ён ідзе і разьвіваецца.

Што тычыцца маіх “заклікаў”, то наўрад ці да іх прыслухаюцца на Захадзе. Для гэтага неабходна мець палітычную вагу, а не мэдыйнасьць журналіста – з аднаго боку, а з другога – павінны быць у наяўнасьці валявыя фігуры, параўнальныя па маштабу з Тэтчэр і Рэйганам. А іх на палітычным Алімпе проста няма. У гэтым сэнсе настроі заходніх палітыкаў роднасныя чаканьням насельніцтва Расеі, якое наіўна пытаецца: “Можа, гэтая непрыемнасьць рассмокчыцца як-небудзь сама?” Наважваюся засмуціць: не, не “рассмокчыцца”.

Размаўляў Аляксандр Кушнар, Newsader Пераклад з расейскай. Крыніца: http://newsader.com/specialist/sotnik-o-kaddafizacii-putina-u-zapad/