Ёсьць адна цікавая навіна і адно цікавае назіраньне пра Расею і Ганконг.
У прыватных і высокаканфідэнцыйных размовах з швайцарскімі прыватнымі банкірамі я ўжо некалькі месяцаў настойліва чую адно і тое ж: многія іхнія кліенты, у тым ліку з тых самы-ведаеце-каго, не пераводзяць больш грошы за мяжу шляхам адпраўкі даляраў, якая (значыць адпраўка), як вядома, патрабуе абавязкавую праводку праз карэспандэнцкія рахункі ў амэрыканскіх банках (для ўсіх даляравых плацяжоў). Вось схема, якая дзейнічае ўжо шмат месяцаў: расейскія кліенты, уключна з самы-ведаеце-кім, аддаюць распараджэньне паслаць з свайго рахунку – скажам – дзесяць мільёнаў даляраў з Цурыха куды-небудзь яшчэ. Швайцарскі банк робіць канвэртацыю дзесяці мільёнаў даляраў ЗША у адпаведную суму ганконгскіх даляраў паводле цяперашняга курса, пасьля чаго ганконгскія даляры ўжо перасылаюцца па любым прызначэньні, абмінаючы ўсе карэспандэнцкія рахункі ў амэрыканскіх банках. Атрымоўшчыку неабходна толькі канвэртаваць гэтыя ганконгскія даляры назад у даляры ЗША і ўсё. Кошты выдаткаў па канвэртацыі вельмі нізкая – адканвэртаваць гэтыя дзьве валюты дастаткова танна.
Схема простая і прыдатная, і я пра яе ведаў дастаткова даўно.
Але вось тое, што прымусіла мяне рэальна падскочыць у маім крэсьле – гэта падпісаньне Расеяй і Ганконгам пагадненьня аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня.
Хаця па гэтай спасылцы (ніжэй) вы знойдзеце дастаткова вольную трактоўку наступстваў, я вымушаны прызнаць, што пан Шыпілаў, гаспадар старонкі, можа мець рацыю адсоткаў на восемдзесят пяць у тым, што ён напісаў:
http://shipilov.com/…/539-evakuatsiya-novo-ogarevo-nachalas…
Разам з тым фактам, што ўвесь ценявы бізнэс па канвэртацыі і абнаяўліваньні ў Расеі цяпер падціскаюць пад сябе сілавікі з ДСК, уся схема выглядае па-зьверску: падобна, што Пуцін і ягоная АЗГ ня толькі пагоняць свае грошы праз Ганконг, але і сальюць істотную частку дзяржаўных грошай у тым жа накірунку, перш чым страцяць уладу.
І тады ў якой-небудзь дасягальнай будучыні, кшталту годзе гэтак у 2017, многія зноў будуць зьдзіўляцца, куды зьніклі грошы з ПФР, ФНБ і ЗВР – зьдзіўляцца па-дзіцячаму наіўна і зусім шчыра, як зьдзіўляліся некалі людзі на пачатку 90-х, ня ведаючы, куды падзелася “золата партыі”, і нічога ня ведаючы пра тыя 50 млрд даляраў, якія Кручкоў, Прымакоў і Ко. перагналі з СССР, які развальваўся, у 1991 годзе з дапамогай кампаніі «FIMACO» і цэлага шэрагу іншых афшорных кампаній і іхніх банкаўскіх рахункаў.
Калі Пуцін і ягоная АЗГ здымуцца і палятуць з Унукава на сваіх прыватных самалётах у невядомым накірунку, расейскі Іван-дурань у чарговы раз застанецца з носам – са скрадзенай пэнсіяй, з разрабаванымі фондамі нейкага-там і чыгосьці-там нацыянальнага дабрабыту, скрадзенымі золатавалютнымі рэзэрвамі і іншай выкрадзенай лухтой, якая ніколі Івану-дурню не належала і належыць не магла з прычыны таго, што Іван-дурань падтрымліваў не прадпрыймальны капіталізм і дэмакратычную дзяржаву, а бандыцкі нэафэадалізм і зьнішчаную дзяржаву. І які праз чвэрць стагоддзя пасьля развалу СССР так і не зразумеў, што ён – падаткаплацельшчык, а не раб або прыгонны.
Я не кажу аб тым, што можа здарыцца. Я кажу аб тым, што абавязкава здарыцца.
Слава Рабіновіч Пераклад з расейскай.