Джыхадзісцкая групоўка ІДзІЛ цалкам разбурыла хрысьціянскі кляштар у Іраку, якому 1400 гадоў, самую старую пабудову такога кшталту ў краіне.
Здымкі са спадарожніка, апублікаваныя ў аўторак Associated Press, дэманструюць кучу абломкаў на месцы, дзе стаяў кляштар сьв. Ільлі на пагорку непадалёк ад Масула, бастыёна ІДзІЛ у Іраку.
Кляштар перажыў як месца хрысьціянскай малітвы амаль паўтара тысячагоддзя. Ён існаваў нават да Іслама і пацярпеў зьнешнія пашкоджаньні падчас апошняга канфлікту ў краіне.
Гэта гістарычна значны аб’ект. Ён меў плошчу 27000 кв. футаў, быў часткова адрэстаўраваны. Будынак меў 26 паасобных памяшканьняў, уключна з санктуарыем і капліцай. Там заставаліся нішы, у якіх манахі запальвалі сьвечкі, і грэцкі сымвал 4-га стагоддзя “Хі-Ро”, які адлюстроўваў на рэльефе імя Хрыста, быў бачны ў ягоным правым крыле.
Аб’ект да апошняга часу выкарыстоўваўся як месца малітвы для вайскоўцаў ЗША ў Іраку, але патрапіў у рукі ІДзІЛ у чэрвені 2014 г.
“Наша хрысьціянская гісторыя ў Масуле варварскі зьнішчаецца”, — кажа каталіцкі сьвятар Рэў Пол Табіт Хабіб, які служыць у Іраку. “Мы разглядаем гэта як спробу выгнаць нас з Іраку, зьнішчаючы і канчаткова спыняючы нашую прысутнасьць у гэтай краіне”.
Рымска-каталіцкі капэлан арміі ЗША Джэфры Вортан, які служыў Імшу каля алтара кляштара сьв. Ільлі вельмі засмучаны ягоным разбурэньнем.
“Я не магу зразумець, чаму мы ставімся так адзін да аднаго”, сказаў ён АР. “Прарок Ільля мусіць плача”.
Эдэм Уайтнэл Пераклаў з ангельскай В. Буйвал. Крыніца: ангельская газэта “Independent”, 20.01.2016 http://www.independent.co.uk/news/world/middle-east/isis-razes-to-ground-the-oldest-christian-monastery-in-iraq-satellite-images-show-a6822256.html