“Заходнія дзялкі адмывалі скрадзенае расейцамі”

3 лютага 2016 г.

Навіны

Раскрыцьцё ў заходніх СМІ карумпаванасьці прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна ня мае сэнсу, бо лепшым доказам гэтага зьяўляецца ператварэньне лепшых сяброў прэзыдэнта ў мульцімільярдэраў. Такую думку выказаў расейскі мастак і пісьменьнік Максім Кантар.

“Гэта няхай ён даказвае, што зрабіў свайго сябру мільярдэрам без выгоды і ня ўзяў падарункаў. І другога сябру таксама. І трэцяга. І чацьвертага. І ўсё без выгоды. Якія яхты? Ён не хавае і ніколі не хаваў раскошы, усе цацкі на віду”, — зазначыў ён.

“Хвораму ракам сказалі, што ў яго знайшлі яшчэ і карыес. Якімі цынікамі трэба быць, каб ведаць усё гэта выдатна і ведаць у дэталях, але маўчаць 15 гадоў. Ужо калі каго раскрываць, дык гэта тых заходніх палітыкаў і бізнэсоўцаў – а іх цемра, — якія завязаныя ва ўсіх расейскіх фінансавых махінацыях”.

“У посткамуністычную Расею зьляцелася такая колькасьць сквапных людзей, што расейскія карупцыянэры толькі пасьпявалі паварочвацца: каго ўзяць у партнёры? І заходнія дзялкі адмывалі расейскае накрадзенае багацьце ахвотна, імпэтна. Вы пра Шродэра толькі чулі? Думаеце ён адзін такі? І Бэрлусконі – выключэньне? А больш нікога не было? Капіталы набіралі – і імкліва. Увесь Лёндан набіты адпетымі злодзеямі, як шпротамі слоік – яны адкуль узяліся? Іх хто вучыў? Хто ім даваў прытулак? Хто прымаў і правакаваў іхнія гешэфты?”

“Асаблівасьць сітуацыі ў тым, што ніякое адкрыцьцё расейскай карупцыі ня вартае нічога, калі не адкрыць усе схемы брытанскай, амэрыканскай і да т.п. выгоды на пачатковых этапах. І за кожным з пасьпяховых расейскіх злодзеяў знойдзецца брытанскі парлямантар або амэрыканскі фінансіст. І пакуль увесь гэты мэханізм, запушчаны ў дзеяньне ў 90-я гады, ня будзе апісаны, — ніякія “раскрыцьці” ня будуць мець сэнсу”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/kantor-za-kazhdym-iz-uspeshnyh-rossiyskih-voryug-obnaruzhitsya-ili-britanskiy-parlamentariy-ili-amerikanskiy-finansist-117297.html