Баварцы супраць Мэркэль

3 лютага 2016 г.

Навіны

Чарговы нямецкі палітык востра крытыкуе Ангэлу Мэркэль. Былы прэм’ер Баварыі і былы кіраўнік ХСС Эдмунд Штойбэр папракае яе між іншым за тое, што сваімі рашэньнямі ў справе імігрантаў “яна зьнішчае Эўропу”. Палітык патрабуе таксама поўнага закрыцьця нямецкай мяжы для так званых “уцекачоў”.

Як мы ўжо інфармавалі, баварскія палітыкі ідуць на вострыя дзеяньні ў адносінах да Ангэлы Мэркэль. Нядаўна адзін зь іх паслаў у сядзібу канцлера Нямеччыны аўтобус, напоўнены сірыйскімі імігрантамі. Іншы запатрабаваў хутчэйшага аднаўленьня парадку на мяжы, і пагражаў, што справай зоймецца Канстытуцыйны Суд Нямеччыны.

Цяпер да іх далучыўся Эдмунд Штойбэр. Былы прэм’ер Баварыі ў інтэрв’ю для “Sueddeutsche Zeitung” падкрэсьліў, што рашэньне аб адкрыцьці нямецкай мяжы для імігрантаў і патрабаваньні – без апытаньня іншых краін – вызначэньня квот “уцекачоў” былі памылкай і “давялі да эўрапейскага крызісу”.

Ён таксама дадаў, што падчас сустрэчы з канцлерам Нямеччыны закінуў ёй, што сваімі рашэньнямі яна “зьнішчае Эўропу”. Эдмунд Штойбэр патрабуе таксама поўнага закрыцьця нямецкай мяжы для “уцекачоў”. На ягоную думку, Мэркэль мае час да канца сакавіка для зьмены міграцыйнай палітыкі.

Пераклаў з польскай В. Буйвал.

Крыніца: http://m.niezalezna.pl/75112-w-niemczech-wrze-angela-merkel-oskarzona-o-niszczenie-europy