Мільён украінцаў працуе ў Польшчы

3 лютага 2016 г.

Навіны

Штогод украінцы, якія жывуць і працуюць у Польшчы, перадаюць сваякам ва Украіне каля 5 млрд эўра.

Як паведамляе Polskie radio, пра гэта заявіў міністар замежных справаў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі, выступаючы на форуме “Эўропа – Україна” у Лодзі.

“Больш за мільён украінцаў, якія жывуць у Польшчы, пераводзяць штогод ва Украіну – толькі паводле афіцыйных бакнкаўскіх дадзеных, — каля 10 млрд злотых. Яшчэ прыкладна столькі ж яны прывозяць дадому, наведваючы свае сем’і ва Украіне. Гэта значыць, што летась, у адпаведнасьці з дадзенымі Нацыянальнага банку Польшчы, украінскія грамадзяне пералічылі каля 5 млрд эўра”, — зазначыў ён.

Вашчыкоўскі дадаў, што “гэта істотная дапамога для ўкраінскай эканомікі”.

Кіраўнік польскага МЗС запэўніў, што Варшава будзе і надалей працаваць над падтрымкай Украіны. Ён нагадаў, што Польшча прадаставіла Кіеву крэдыт у памеры 100 млн эўра на мадэрнізацыю памежнай інфраструктуры, а таксама 1 млрд эўра накіравала на стабілізацыю курса грыўны.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Glava-MID-Polshi-Ukraincy-rabotayushchie-v-Polshe-ezhegodno-perechislyayut-na-rodinu-5-mlrd-116865.html