Марцін Шульц абзываецца і пагражае сілай (відэа)

3 лютага 2016 г.

Навіны

Старшыня Эўразьвязу немец Марцін Шульц ў эфіры тэлеканала ZDF публічна пагражаў такім краінам, як Польшча, Вугоршчына, Чэхія, якія не пагаджаюцца з навязваньнем ім экзатычных імігрантаў:

“Эўропа ўльтранацыяналістаў, калі яна пераможа, гэта будзе іхняя Эўропа і ня толькі ў гэтым пытаньні, але таксама ў шмат якіх іншых. Нам патрэбны дух эўрапейскага адзінства. І калі спатрэбіцца, гэта будзе навязана сілай. Ня можа быць так – і я належу да такіх людзей, якія так кажуць – мы ў ХХІ стагоддзі, мы ў ХХІ стагоддзі глабалізацыі – каб глабальныя праблемы вырашаць нацыяналізмам. У пэўны момант трэба змагацца і трэба сказаць: калі спатрэбіцца, мы таксама будзем змагацца, але даможамся свайго”.

Крыніца: https://www.youtube.com/watch?v=vQDR2eBuZmk