МІСЬКО Андрэй Васільевіч (1940 – 11.01.2016)
Пайшоў з жыцьця наш дарагі жодзінскі сябра спадар Андрэй Місько. На такіх фронтаўцах, як спадар Андрэй, трымаецца наша нацыянальнае змаганьне за волю, за беларускую культуру, за духоўнасьць, родную мову. Ён не аглядаўся на цяжкасьці, упэўнена ішоў абраным адраджэнцкім шляхам, верыў у нашую перамогу і ў сьветлую будучыню Бацькаўшчыны. Спадар Андрэй не імкнуўся да зьнешніх эфэктаў, рабіў фронтаўскую справу, даносіў беларускую праўду да людзей. Калі настане дзень вызваленьня, то ў гэтай народнай перамозе будзе і ягоны вялікі ўнёсак. Вечная памяць беларускаму змагару! Выказваем шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.
Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 11.01.2016