Сумная вестка прыйшла з Жодзіна ў Новы Ёрк. Хвароба века — анкалогія робіць сваю чорную справу. 11-га студзеня ня стала нашага адраджэнскага фронтаўскага сябра і слаўнага беларуса Андрэя Васілевіча Місько. Найвялікшае шкадаваньне выказваем родным і блізкім спадара Андрэя і найперш ягонай добрай жонцы нашай сяброўцы і фронтаўцы Іраідзе Васілеўне Місько. Шкода, вельмі шкода, што мы ўжо не ўбачым Андрэя Васілевіча. Але мужайцеся ўсе. Беларусь будзе вольнай. У сьветлай нашай краіне беларусы заўсёды будуць памятаць сьветлых людзей, на якіх трымаецца наша нацыя і наша Айчына. Пухам зямля Андрэю і вечная памяць.
13-01-2016. Зянон і Галіна Пазьняк