Нешта напала на маскоўскіх генэралаў

13 января 2016 г.

Навіны

У Расеі працягваецца шэраг загадкавых сьмерцяў высокапастаўленых вайсковых і вышэйшых афіцэраў спэцслужбаў, якія маглі б стацца каштоўнейшымі сьведкамі па крымінальнай справе супраць кіраўнікоў РФ у міжнародным Гаагскім трыбунале па ваенных злачынствах. Усьлед за генэралам-дэсантнікам Аляксандрам Шушукіным, які камандваў апэрацыяй па акупацыі ўкраінскага Крыму і раптоўна памёр 27 сьнежня ва ўзросьце ўсяго толькі 59 гадоў нібыта ад “сардэчнага прыпадка”, пайшоў з жыцьця кіраўнік адной з асноўных расейскіх спэцслужбаў – начальнік Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштаба РФ (ГРУ) Ігар Сяргун. На афіцыйным сайце Крамля 4 студзеня ўжо зьявілася спачуваньне, падпісанае асабіста прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным.

Кіраўнік ГРУ Сяргун памёр зусім раптоўна і таксама ў адносна маладым узросьце 59 гадоў. Вядома, што менавіта ён узначальваў многія апэрацыі расейскай арміі ў акупаваных раёнах Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны, дзе былі ўзятыя ў палон, а потым асуджаны кіеўскім судом двое ягоных падначаленых.

Балазе, хутчэй за ўсё Сяргуна вырашылі выдаліць па зусім іншай прычыне. Днямі эўрапейскія СМІ паведамілі, што прыватная брытанская агенцыя рассьледваньняў Bellingcat перадала Пракуратуры Нідэрляндаў матар’ялы, у якіх пайменна пазначаныя 17 расейскіх вайскоўцаў, далучных да зьнішчэньня над Данбасам ракетай расейскага комплексу СПА “Бук-М1” цывільнага самалёта Боінг-777 рэйса малайзійскай авіякампаніі, дзе загінулі амаль трыста пасажыраў і членаў экіпажа. Відавочна, што генэрал Сяргун выдатна ведаў, якім чынам быў дастаўлены з Расеі ва Украіну злавесны зэнітна-ракетны комплекс, хто сядзеў за яго пультам кіраваньня і хто канкрэтна аддаў злачынны загад на зьнішчэньне замежнага цывільнага самалёта. Цяпер паказаньняў генэрала ў Гаагскім трыбунале ўжо гарантавана не пачуюць.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://by24.org/2016/01/04/head_of_russian_gru_general_sergun_is_mistacally_dead/