26 сьнежня. Паліцыя Сэрбіі правяла буйны рэйд, зьвязаны з маштабным антыкарупцыйным рассьледваньнем, паведамляецца на сайце МУС Сэрбіі. Адначасна па ўсяе краіне было арыштавана 80 чыноўнікаў, сярод якіх былы міністар гандлю, шмат мэраў гарадоў, былая кіраўнік антыкарупцыйнай рады, былыя намесьнікі міністраў, вядомыя бізнэсоўцы, супрацоўнікі міністэрстваў і дзяржаўных прадпрыемстваў.
Кіраўнік МУС Нябойша Стэфанавіч заявіў, што апэрацыя – толькі пачатак. “Апэрацыя працягнецца, і нікому ня будзе літасьці”, — сказаў ён.
У сярэдзіне сьнежня Эўразьвяз распачаў фармальныя перамовы аб прыняцьці Сэрбіі ў свой склад. Акцыя тлумачыцца патрабаваньнем эўрапейскіх ворганаў аб “чыстцы шэрагаў” перад уступленьнем Сэрбіі ў Эўразьвяз.
Аднак маюцца дадзеныя, што вастрыё акцыі накіравана супраць расейскага кіраўніцтва, якое праз “давераных асобаў” у дзяржструктурах Сэрбіі праводзіла некаторыя “канфыдэнцыйныя апэрацыі”. МУС праводзіў арышты на аснове доказнай базы, атрыманай ад нямецкіх, брытанскіх і амэрыканскіх спэцслужбаў.
Ускосна гэта пацьвярджаецца тым, што арыштаваны ў асноўным асобы, якія маюць даўнія сувязі з Расеяй.
Пераклад з расейскай.