Калі бачыш відэакадры з дэманстрацыямі расейскіх “праваслаўных фашыстаў”, то разумееш самае галоўнае – гэта ёсьць спрэпараваны прадукт прафэсійных рэжысёраў. Дзядзькі і цёткі адабраныя, прайшлі акцёрскія спробы і вывучку. Ёсьць стылістычнае адзінства. Гэта не стыхія. Бальшыня расейцаў лянуецца далучацца да гэтага прафэсійнага фашызма, а многіх гэтыя дэманстрацыйныя выбрыкі нават палохаюць. Безумоўна, што рэжысёры гэтых шоў, касьцюмеры, аўтары бутафорыі, сцэнарысты знаходзяцца на кармленьні Лубянкі-Крамля і працуюць для гэтага монстра. Гэтым кашмарам яны падказваюць расейскаму грамадзтву і ўсім астатнім: “Глядзіце, ня будзе Пуціна, то замест яго прыйдуць вось гэтыя – з пагромамі, фашыстоўскімі павітаньнямі, касьцямі-чарапамі і чорнымі харугвамі”. Гульня “в дурака” закручана, трэба прызнаць, з размахам.
Алесь Хадасевіч