Расейскія ўлады прынялі закон, паводле якога вайскоўцы расейскай ФСБ могуць прымяняць агнястрэльную зброю па скапленьні людзей, бо апасаюцца сацыяльных хваляваньняў. Такую думку выказаў расейскі пісьменьнік Віктар Шандаровіч у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”.
Ён зазначыў, што , прыняўшы адпаведны закон, расейскія ўлады “вызваляюць асабовы склад ад адказнасьці”, дазволіўшы ім адкрываць агонь па натоўпу.
Шандаровіч мяркуе, што ў 2016 годзе ў Расеі “будзе, зразумела, горш”. “Яны таму і выдалі гэты закон, бо яны прадбачаць далейшы абвал эканомікі”.