Слава Рабіновіч: Потым яны сталі бандытамі

13 января 2016 г.

Навіны

Усё, што трэба ведаць пра чэкістаў, бандытаў і праваслаўных папоў.

Некалі Пуцін і Гундзяеў былі “проста” чэкістамі.

Потым яны сталі бандытамі.

Потым адзін быў прызначаны “кіраўніком дзяржавы”, а другі – праваслаўным папом, які ачоліў РПЦ.

Пуцін запрапанаваў сябе ў якасьці арганізатара замірэньня паміж Савудаўскай Аравіі і Іранам. Пры гэтым Пуцін не разумее розьніцы паміж сунітамі і шыітамі, і ўяўленьня ня мае, што ў Сірыі жывуць сірыйскія туркаманы. Ён наогул ня ведае, хто гэта такія і дзе яны жывуць. Але гэта не замінае яму бамбаваць тыя рэгіёны, дзе гэтыя туркаманы жывуць, называючы гэта добрымі “трэніроўкамі” для расейскай арміі без шкоды для бюджэту.

А Гундзяеў, у сваім інтэрв’ю адному з цэнтральных расейскіх каналаў толькі што заявіў, што ўдзел Расеі ў вайне з Сірыяй – гэта абарона айчыны. Раней ён і Чаплін тое самае казалі пра вайну з Украінай.

Вайна для Пуціна і Гундзяева – “мaть родна”. Самы ведаеце чаму.

Вось што бывае, калі чэкісты і бандыты ўзначальваюць няўдалую дзяржаву (разам з РПЦ як складовай часткай гэтай “дзяржавы”), у краіне спадчынных рабоў, цярпіл і лахоў.

Слава Рабіновіч Пераклад з расейскай. Крыніца: Facebook.