Андрэй Піянткоўскі: Ва ўладзе знаходзіцца злачынная групоўка

13 января 2016 г.

Навіны

На маю думку, галоўным трэндам адыходзячага году стала канчатковае разбурэньне сацыяльнага кантракта паміж злачыннай пуцінскай уладай і грамадзтвам, які дзейнічаў амаль 16 гадоў. Кантракт заключаўся ў наступным: вы – насельніцтва – можаце карыстацца даволі прыймальным паводле гістарычных мерак для Расеі ўзроўнем жыцьця (гатэльчык у Турцыі раз на год, крэдытная іншамарка). А мы тут будзем красьці мільярды і руліць краінай пажыцьцёва. Вось менавіта гэтыя “кандыцыі” улада вымушана была парваць, бо высьветлілася, што эканоміка краіны, а дакладней кажучы, не эканоміка, а злодзейскі абшчак, ужо ня здольная выканаць нават такія прымітыўныя абавязацельствы.

Але сыходзіць ад кармушкі вельмі ня хочацца, бо ў Крамлі паспрабавалі замяніць гэты эканамічны кантракт геапалітычным, які можна сфармуляваць так: вы будзеце патанаць у галечы, але затое па тэлевізару мы вам будзем паказваць вялікія геапалітычныя зьдзяйсьненьні Пуціна, які ўзьняў з каленяў Расею – выратаваньне Асада, прыніжэньне “піндосаў”, запуск ракет з акваторыі Каспійскага мора і іншае.

Дык вось другую важную выснову можна зрабіць з таго, што адбылося ў мінулым годзе – гэта тое, што новы кантракт грамадзтва падтрымаць адмовілася. Усе гэтыя перацягваньні піпісяк з Эрдаганам, якія вельмі цікавыя Пуціну і ўсім паўдуркам, якія зьбіраюцца на шоў да Салаўёва, — яны людзей не зачапілі.

Грамадзтва значна больш занепакоена пэрспэктывай занурваньня краіны ў галечу і хаос. 16-ты год настае на фоне поўнага разбурэньня ўзаемаразуменьня паміж грамадзтвам і ўладай, поўнай дыскрэдытацыі ўлады ў вачах бальшыні насельніцтва, адсутнасьці арыенціраў, на якія яны могуць абаперціся. Наогул кажучы, сытуацыя і атмасфэра ў Расеі, якая складваецца ў 14-16 гадах 21 стагоддзя, вельмі нагадвае сытуацыю і грамадзкую атмасфэру, якая складвалася ў 14-16 гадах 20 стагоддзя. Бо “Крым наш” у сакавіку-красавіку 2014 года сустракаўся з такім жа ірацыянальным захапленьнем, як і пачатак 1-й Сусьветнай вайны ў жніўні 1914 года, калі натоўп кленчыў каля Зімовага палаца ў Пецярбурзе. І мы памятаем, якім быў для краіны 16-ты год мінулага стагоддзя. Вось якая невясёлая аналогія паўстае ў мяне праз 100 гадоў.

Я б пажадаў грамадзянам Расеі канчаткова і беспаваротна ўсьведаміць, што ва ўладзе ў нашай краіне знаходзіцца злачынная групоўка буйнейшых злодзеяў і сэрыйных забойцаў.

Андрэй Піянткоўскі Пераклад з расейскай. Крыніца: http://rusmonitor.com/andrejj-piontkovskijj-itogom-ukhodyashhego-goda-stalo-razrushenie-socialnogo-kontrakta-mezhdu-prestupnojj-vlastyu-i-obshhestvom.html