Мадзярскі прэм’ер Віктар Орбан вызначыў праблемнай страту меркаваньняў здаровага розуму ў эўрапейскай палітыцы. “Эўрапейская палітычная эліта сёньня сядзіць у такой замкнёнай ідэалагічнай абалонцы, якая мае толькі нікчэмную сувязь з рэчаіснасьцю. Мы бачылі гэта ўжо год таму, калі праявіліся першыя паказчыкі міграцыйнага крызісу. Нас, якія сачылі за гэтым з пункту гледжаньня здаровага розуму, было вельмі мала. Мы не глядзелі на ідэі і ідэалогію, у якія гэта можна б было ўціснуць, але на самую рэч, а менавіта на тое, што людзі бескантрольна пнуцца ў сьвет, дзе жывем мы”, — заявіў Орбан і дадаў:
“Мы цяпер адчуваем не задавальненьне, а хутчэй радасьць, таму што Эўропа паціху ачомваецца і пачынае глядзець на гэтую праблему з пункту гледжаньня здаровага розуму. Не рабіць гэтага азначала б самагубчыя схільнасьці. Эўропа павінна пазбавіцца ад самагубчых схільнасьцяў і выпрастацца”.
Орбан у адказ на пытаньне, наколькі цяжка было прымаць рашэньне аб пабудове плота на межах яго краіны, заявіў, што гэтае рашэньне не было цяжкім, а цяжка было вытрымаць рух помсты, які настаў пасьля яго прыняцьця, і абараніцца.
“Самым звычайным людзям было зразумела, што нельга дазволіць, каб у нашае жыцьцё бескантрольна маршыравалі такія масы і групы людзей, пра якіх мы ведаем, што гэта за такое, чаго яны хочуць і адкуль прыходзяць. Для гэтага чалавек не павінен быць палітыкам, вядучым прадстаўніком дзяржавы або навукоўцам”, — сказаў ён.
Наконт тэзаў аб патрэбе ў мігрантах як працоўнай сіле, якой не стае, Орбан нагадаў, што вялікія хвалі перасяленьня ўжо былі пазначаны грунтоўнай памылкай. Ён бачыць памылку ў тым, што ня ўлічваецца факт таго, што з мігрантамі прыбываюць ня толькі працоўныя сілы, але людзі з цела і касьцей, якія маюць сваю душу, культуру і рэлігію.
Таму неабходна ўлічыць усе фактары, іхнюю культурную тоеснасьць, праблемы суіснаваньня, якія зьвязаны з гэтым, а таксама факт, што эўрапейскае разуменьне жыцьця яны зусім ня лічаць нечым вартым насьледваньня. Уласную культуру яны лічаць каштоўнейшай, і таму ня хочуць інтэгравацца, але арганізаваць уласнае паралельнае жыцьцё. Гэта ёсьць праблема паралельных супольнасьцяў у сучаснай Эўропе, у тых краінах, у якіх ёсьць вялікая колькасьць імігрантаў. Цэнтральную Эўропу гэтая праблема пакуль што не закранула.
Тое, што мы ня маем ніякіх супольнасьцяў, якія жывуць паралельна з намі, не зьяўляецца невыгодай Цэнтральнай Эўропы, але ёсьць адной зь яе пераваг і будзе адной з найвялікшых сіл прыцягненьня і значнейшых канкурэйцынных пераваг нашага рэгіёну ў будучыні. Зразумела, гэта ня ёсьць “палітычна карэктная” думка, бо ў Эўропе пра яе нат нельга згадаць. Ужо толькі за гэтую фразу пасьля публікацыі гэтага інтэрв’ю на мяне пачнуцца нападкі, заявіў Віктар Орбан.
TASR Пераклаў з чэшскай В. Буйвал. Крыніца: чэшская газэта “HospodaЕ™ske Noviny”, 18.12.2015 http://hn.hnonline.sk/svet-120/orban-nie-je-mozne-aby-nam-do-zivota-napochodovali-masy-ludi-bez-kontroly-1019350