Расея. Генэралы мруць, як мухі

13 января 2016 г.

Навіны

Генэрал Лебедзь, кандыдат на прэзыдэнта РФ – загінуў у авіякатастрофе. Генэрал Трошаў, камандуючы на Каўказе – загінуў у авіякатастрофе. Генэрал Баранаў – цяжка паранены. Генэрал Раманаў – цяжка паранены падчас нападу. Генэрал Рохлін – забіты, за забойства асуджана ягоная жонка. Генэрал Шаманаў – паранены ў аўтакатастрофе. Генэрал Дураў – загінуў пад электрычкай. Генэрал Дэбашвілі – знойдзены забітым на вуліцы ў Маскве. Генэрал Гусеў – загінуў у аўтакатастрофе. Генэрал Бараньнікаў – памёр пасьля атрыманьня пакета. Генэрал-маёр Віктар Чаўрызаў, былы начальнік разьведупраўленьня галоўкамата ўнутраных войскаў МУС РФ – забіты ў Маскве. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён нібыта застрэліўся з узнагароднага пісталета ў пад’езьдзе свайго дома. Генэрал-маёр Юры Іваноў, нам. начальніка ГРУ Генштаба Узброеных Сілаў РФ – загінуў “пры нявысьветленых абставінах”. Генэрал ФСБ Аляксандр Рагачоў — памёр “ад сардэчнага прыпадка” ў 2009 г. проста за рулём свайго аўтамабіля. Стала вядома, што ў яго знайшлі агнястрэльнае раненьне ў галаве. Генэрал КГБ Шарбашын, начальнік Зьнешняй выведкі КГБ – “застрэліўся”, рассьледваньне праводзіла паліцыя (!). Генэрал Аляксандр Шушукін, які камандваў апэрацыяй па акупацыі Крыма – памёр ад спыненьня сэрца ва ўзростце 52 гадоў. Генэрал-палкоўнік Ігар Сяргун, начальнік ГРУ Генштаба РФ, пад асабістым кантролем якога праходзіла сілавая апэрацыя на Данбасе – памёр ва ўзросьце 59 гадоў. Прычына сьмерці ня ўказана.

Небясьпечна быць генэралам у Расеі. Па магчымасьці пазьбягайце гэтага.

Пераклад з расейскай. http://elise.com.ua/?p=171116#