У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе расследуецца падвойнае забойства топ-мэнэджэраў дачэрняга прадпрыемства “Газпрома” ОАО “Газпром переработка”, паведамляе афіцыйны сайт упраўленьня СК РФ.
21 сьнежня ў тундры за 90 кілёмэтраў ад сяла Самбург Пураўскага раёна былі знойдзены целы 35-гадовага начальніка рамонтна-тэхнічнай службы ОАО “Газпром переработка” Андрэя Хадакова і 34-гадовага начальніка паліўнага аддзела кампаніі Дзяніса Сьвістунова. Целы загіблых з агнястрэльнымі ранамі былі знойдзены непадалёк ад паляўнічага доміка. Па падазрэньні ў забойстве быў затрыманы 22-гадовы жыхар Пураўскага раёна.
Паводле LifeNews, непадалёк былі знойдзены два аленеводы, браты Пяк. Паводле папярэдней вэрсіі сьледства, аленеводы суправаджалі топ-мэнэджараў “Газпрома” на паляваньні. Але пасьля сумеснага расьпіцьця алкаголя паміж імі завязалася сварка, якая перарасла ў перастрэлку. У выніку выжыць удалося толькі братам Пякам, якія таксама атрымалі раненьні. Высьвятляецца, хто адкрыў страляніну.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/V-Sibiri-ubili-dvuh-top-menedzherov-Gazproma-112269.html