Ільготны квіток у ГУЛАГ

13 января 2016 г.

Навіны

Падчас ІІ Сусьветнай вайны гітлерцы практыкавалі нескладаную псіхалагічную гульню, якая мела трагічныя наступствы для сотняў тысячаў людзей. Акупацыйная адміністрацыя ў шэрагу краін Эўропы прапанавала габрэйскаму насельніцтву “перачакаць ліхія ваенныя часы ў спэцлягярох”, дзе ім была абяцана “бясьпека і праца”. Нягледзячы на тое, што былі разумныя людзі, якія заклікалі грамадзтва ня верыць у гэтую хлусьню забойцаў, многія лёгка ў яе паверылі і самы пагрузіліся ў эшалёны, што павезьлі іх у Аўшвіц і Трэблінку. Агульныя настроі зьмяніліся толькі на пачатку 1943 года, калі ў гета вярнулася некалькі мужных людзей, якія ўцяклі з лягяроў сьмерці і распавялі суайчыньнікам, што там адбываецца на самой справе.

Гісторыя паўтараецца. Маскоўскае акупанцтва пайшло па дарожцы, пратаптанай каванымі эсэсаўскімі ботамі. Савет Фэдэрацыі РФ зрабіў беларусам адмысловы “калядны падарунак” (чарговы зьдзеклівы выверт Масквы). Пуцінская “палатка” адобрыла закон, паводле якога грамадзян Беларусі вызваляюць ад абавязкавай здачы іспытаў па валоданьні расейскай мовай, веданьні расейскай гісторыі і заканадаўства РФ пры атрыманьні віда на жыхарства ў Расеі. Маўляў, вы ўжо і так даўно рускія, ну можа другога гатунку, але… Пуціністы не стрымаліся і напісалі ў суправаджальным тэксьце да новага закону: “Принятие федерального закона будет способствовать дальнейшему развитию интеграционных процессов на территории Союзного государства и укреплению государственного союза России и Белоруссии в целом”.

Маскоўскі цынізм зашкалівае. І якая ж рэакцыя нашых людзей на месцах? Пасьля таго, як на заробках у Расеі за апошнія 20 гадоў зьніклі бязь вестак або вярнуліся адтуль у трунах дзесяткі тысячаў беларусаў. А ніякай рэакцыі. Патрыёты паведамляюць з розных куткоў краіны, што шалёная практыка “рускіх заробкаў” працягваецца. Даходзіць да таго, што пасьля гібелі сваяка у імпэрыю зла накіроўваюцца на яго месца ягоныя сямейнікі. І зноў гінуць… У гэта цяжка паверыць, але гэта так.

Калі ў гета даведаліся праўду пра “интеграционные процессы” у гітлерскіх канцлягярох, людзі разгарнулі рух супраціву і пачалі бараніцца ад забойцаў. Успыхнулі гераічныя паўстаньні ў гета (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі) і ў самых лягярох сьмерці, адкуль паўстанцам удалося вырвацца і выратавацца.

Якія сьведкі і якія сьведчаньні яшчэ патрэбныя беларусам, каб зразумець, што адбываецца зь імі?

Сяргей Камароўскі