КРАЙКО
Пётр Пятровіч
(1947 – 22.12.2015)
22 сьнежня 2015 г. пайшоў з жыцьця мінчук Пётр Крайко, адданы беларус, мужны фронтавец. Сьціплы ў жыцьці, ён праявіў цьвёрдасьць у змаганьні за Бацькаўшчыну. Там, дзе за фронтаўскую справу браўся спадар Пётр, мы былі ўпэўненыя, што ўсё будзе зроблена выдатна. Ён умеў давесьці да людзей беларускую праўду, пераканаць, даць прыклад. Вечная памяць выдатнаму беларусу. Выказваем шчырыя спачуваньні сям’і і блізкім нябожчыка.
Сябры і кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ