Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Перасьлед хрысьціян

Калі хрысьціяне ў Сірыі і ў Іраку сёлета сьвяткуюць Каляды, то гэта сьвята ў экстрэмальных умовах. Сямейнікі зьніклі бязь вестак, яны або загінулі або вымушаны былі ўцячы і магчыма жывуць цяпер недзе ў намёце. Богаслужбы адбываюцца ў імправізаваных касьцёлах у бедных лягярох уцекачоў. Там, дзе пануе тэрарыстычнае апалчэньне Ісламскай Дзяржавы (ІД), хрысьціяне ў строгай таямніцы зьбіраюцца па хатах і нават не наважваюцца засьпяваць песьню.

Для хрысьціянскай арганізацыі дапамогі Open Doors (Адчыненыя Дзьверы), якая працуе дзеля ганімых хрысьціян, Exodus хрысьціян з Сірыі і Ірака быў галоўнай тэмай 2015 года. Арцібіскуп ірацка-курдскага горада Масула нядаўна зноў нагадаў, што ў ягоным горадзе, апанаваным ІД, упершыню за 1600 гадоў не праведзена ніводнай богаслужбы, — паведамляе аналітык Open Doors Томас Мюлер. “Там завяршаецца цэлая эпоха”.

Паводле Open Doors, яшчэ ў 1991 г. у Іраку было каля 1,3 мільёнаў хрысьціян. Калі туды ўвайшлі ЗША ў 2003 г., заставалася яшчэ 1,1 мільёна. Сёньня ў гэтай краіне жывуць, паводле ацэнак, ня больш за 300 000 хрысьціян. Тое ж тычыцца Сірыі: перад паўстаньнем супраць прэзыдэнта Башара аль-Асада і наступнай грамадзянскай вайной у Сірыі жылі 1,7 мільёна хрысьціян. Сёньня іх застаецца там адназначна менш за мільён, аднак многія зь іх ужо сталіся ўцекачамі.

Ня толькі ісламізм пагражае хрысьціянам

Аднак чалавеканенавісьніцкая ідэалогія ІД, накіраваная супраць любой іншай рэлігіі або ісламскай канфэсіі, ідзе ў наступ ня толькі ў Сірыі і Іраку. “Гэта ёсьць трэнд, што ўсё больш груповак прысягаюць на вернасьць ІД. Напрыклад, Бока Харам у Нігерыі або аль-Шаабаб у Самалі”, — кажа Мюлер. Такім чынам жахі тэрора ІД пераносяцца ў іншыя краіны, перш за ўсё на афрыканскі кантынэнт. Нядаўна ў Кеніі адбыўся напад на ўнівэрсітэт, загінула 148 чалавек, а таксама былі іншыя тэракты, у якіх мэтанакіраваны былі забіты немусульмане.

Дайшло да таго, што многія ўрады ў Азіі заклапочаны тым, што калі будуць вяртацца дахаты баевікі ІД, то яны могуць прынесьці гвалт у свае грамадзтвы. У Інданэзію, напрыклад, дзе каля сотні людзей далучыліся да ІД ў Сірыі і Іраку”, — кажа Мюлер.

Аднак хаця ісламскі экстрэмізм зьяўляецца галоўнай асновай перасьледу хрысьціян ва ўсім сьвеце, Open Doors заклапочаны таксама іншымі канфліктамі. Другі трэнд, вызначаны дапаможнай арганізацыяй у 2015 г., гэта гвалт супраць хрысьціян у некаторых нехрысьціянскіх краінах Азіі. “Будыйскія натоўпы нападалі на хрысьціян у Шры Ланцы, а таксама ў М’янмар. У Індыі індуісцка-нацыяналістычны урад падбухторвае супраць мусульман і хрысьціян”, — паведамляе Мюлер.

У сьвеце больш за 100 мільёнаў хрысьціян пад перасьледам

Open Doors падводзіць вынікі за мінулы год: “па ўсім сьвеце адбываецца разьвіцьцё шалёнымі тэмпамі” тэмы перасьледу хрысьціян – у адмоўным сэнсе, зразумела. Арганізацыя мяркуе, што ва ўсім сьвеце значна больш за 100 мільёнаў хрысьціян знаходзяцца пад перасьледам. У той жа час “падтрымка ганімых хрысьціян дагэтуль не адпавядае маштабам перасьледу”, у неабходнай ступені, “перш чым хрысьціяне – якія жывуць пад пагрозай у многіх краінах – будуць вытураны і ліквідаваны як важны голас у імя паяднаньня і як цэлая супольнасьць вернікаў”.

Томас Мюлер знаходзіць, аднак, словы пахвалы для фэдэральнага ўраду. Натуральна, хацелася б, каб больш увагі надавалася лёсу ганімых хрысьціян. Але Нямеччына дэманструе “вялікую заангажаванасьць менавіта ў міжнародным маштабе”.

Надзея на паляпшэньне ў надыходзячым годзе, аднак, малая. “Я баюся, што сярод ісламістаў усё больш і больш будзе ўзмацняцца канкурэнцыя наконт таго, хто зь іх самы радыкальны”, — кажа Мюлер.

Паўль Нэф
Пераклаў з нямецкай В. Буйвал.
Крыніца: нямецкая газэта “Die Welt”, 23.12.2015

14/1/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2016
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024