Спалілі “экспэрта”

12 января 2016 г.

Навіны

На працягу 25 гадоў асоба мірнай прафэсіі (выпускнік біялагічнага факультэта Маскоўскага дзяржунівэрсітэта) выступала ў расейскіх дэмСМІ ў амплуа “российского военного эксперта”. Ягоныя “экспэртызы” часта і на поўным сур’ёзе мільгалі і на мутных хвалях “дэмСМІ Беларусі”. Пры тым, што гісторыя і статыстыка замоўчваюць, ці служыў гэты “экспэрт” калі-небудзь у арміі, ну хаця б які месяц. Але нам скажуць, што гэта зусім ня важна, можна проста кніжак пра вайну начытацца. І ўсё ж настае момант, калі атмасфэра вакол такіх начытаных самавукаў становіцца празрыстай, і яны гараць ясным полымем.

Вось што выкінуў у інфармпрастору тав. Фэльгенгаўэр з апошніх пэрлаў, а менавіта на тэму раптоўнага выміраньня ключавых і заслужаных генэралаў Расеі:

“Я знаю, что [различные] версии строятся, особенно в Украине. Но не вижу между этими смертями никакой связи. Наверное, пить надо меньше на Новый год или перед Новым годом. Может быть.

Не думаю, что их кто-то специально травит, не вижу ни малейших оснований”.

Крыніца: http://nv.ua/publications/russkie-eksperty-rasskazali-sluchajny-li-smerti-generalov-v-rossii-89926.html

Вось так. Два з паловай дзесяцігоддзі “экспэрт” падлічваў танкі і самалёты, крэсьліў рацыянальныя схемы. А тут раз і перайшоў да глыбока асабістай “аргумэнтацыі”: “Я не думаю… я не вижу…” Мяркуем, што ў біялогіі такія прыёмчыкі не прайшлі б. Публіка ў белых халатах сьмяялася б. А ў мілітарнай экспэртызе яно цалкам дапушчальна – “не віжу і всё!” І ніхто не сьмяецца – экспэрт сказаў!

Мабыць, сур’ёзная сытуацыя паўстала ў Крамлі-Лубянцы, калі яны пачалі ўжо прыкрывацца такімі “аўтарытэтамі”, паліць інтэлект-агентуру з такім багатым стажам. А можа дарма мы так? Можа яны там у ГРУ сапраўды спрэс алкаголікі?

Павел Гулевіч