Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіх з Новым надыходзячым 2016 годам! Зычу ўсім шчасьця і лепшай долі! Гэты год чакаецца цяжкім. Варожыя сілы і цемра штурхаюць у бездань нашу краіну. Стане цяжэй выжываць. Але ня трэба баяцца. У бездань зваляцца тыя сілы, што рыхтуюць канец для народа. Яны зьнікнуць, а народ застанецца. Слава разумнаму Беларускаму народу! Слава Айчыне! З Новым годам! Жыве Беларусь!
31 сьнежня 2015 г.Зянон Пазьняк