Арабскія банды тэрарызуюць Берлін

20 декабря 2015 г.

Навіны

Выдаваная ў сталіцы Нямеччыны газэта “Tagesspiegel” інфармуе пра справаздачу дасьледчыка іслама Маціяса Роэ, прадстаўленую ў сераду міністрам юстыцыі Бэрліна Томасам Хайльманам.

Як вынікае з навуковай распрацоўкі, у раёнах Берліна: Кройцбэрг, Нойкёльн, Маабіт і Вэдзінг, дзе дзейнічаюць арабскія банды, пануе “атмасфэра страху”.

Структуры, кіруемыя арабскімі сем’ямі, зьвязаны з арганізаванай злачыннасьцю ў горадзе. Выкарыстоўваючы “замкнёныя сямейныя структуры і архічнае разуменьне гонару”, банды запалохваюць ахвяры злачынстваў, сьведкаў і цалкам лакальныя супольнасьці, утвараючы “паралельную сістэму правасуддзя” – папярэдзіў навуковец.

На думку Роэ, дзяржаўныя ўлады ня здольныя кантраляваць злачынныя структуры, якія ў дадатак увесь час узмацняюцца. Хайльман папярэдзіў, што праблема з арабскімі бандамі “перастала быць маргінальнай, аднак не тычыцца ўсяго горада”.

З справаздачы вынікае, што жанчыны найбольш церпяць ад наступстваў бяспраўя. Шлюбы заключаюцца на ісламскіх асновах, і ў выпадку разводу вінаватая жанчына – сьцьвярджае Роэ. У выпадку падачы заявы аб злачынстве члены банд ціснуць, каб заява была адклікана, запалохваюць ахвяру, прымушаюць сьведкаў складаць фальшывыя сьведчаньні.

Аўтар справаздачы зьвяртае ўвагу на пасіўнае стаўленьне мусульманскіх сьвятароў, якія “маюць у носе” нямецкае заканадаўства.

Міністар юстыцыі Хайльман паабяцаў, што будуць прыняты больш рашучыя захады паліцыі супраць арабскіх банд. Ён вызначыў як самую неадкладную задачу недапушчэньне ўзьнікненьня наступных “паралельных структур” у выніку наплыву імігрантаў з Блізкага Усходу. Ад пачатку года ў сталіцу Нямеччыны прыбылі 72 тыс. уцекачоў, збольшага ўцекачы з Сірыі, Ірака і Аўганістана.

У 2013 годзе ў Берліне (насельніцтва 3,5 млн чалавек) пражывала 250 тыс. мусульман, тобок у два разы больш, чым на пачатку 90-х гадоў.

Пшэмыслаў Маліноўскі Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 10.12.2015 http://www.rp.pl/Przestepczosc/151219986-Arabskie-gangi-terroryzuja-Berlin.html