Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Яны вам пакажуць і талерантнасьць, і атэізм”

Жыхары Заходняй Эўропы павінны зразумець, што калі яны хочуць даць адлуп тэрарыстам, то перш за ўсё яны мусяць пераглядзець свае эгацэнтрычныя адносіны да жыцьця і сьвету, дзе ўсё паддаецца сумніву, а выгода і фальшыва зразумелая свабода сталіся абсалютнымі каштоўнасьцямі. У Эўропе павінна адбыцца зьмена прыярытэтаў, паўрот да каштоўнасьцяў, зь якіх яна вырасла. Бо тэрарысты жывяцца слабасьцю, таксама і маральнай, сёньняшняй Эўропы. Іхняй індывідуалістычнай, эгаістычнай і нарцысісцкай культурай. Эўрапейцаў лёгка параніць, яны маюць далікатную псіхічную канструкцыю. Мы ў Ізраіле маем іншае ўяўленьне і дзейнічаем інакш, гэта вынікае з пачуцьця пэрманэнтнай пагрозы. З моманту ўзьнікненьня дзяржавы Ізраіль мы жывем ў стане вайны з суседзямі. Тэрарызм суправаджае нас увесь час.

Зразумела, будуць наступныя тэракты. Я ня бачу прычыны, каб усё мела скончыцца на Парыжы. Справа простая: гляньце на сотні тысячаў імігрантаў, якіх прынялі эўрапейскія краіны. Ісламская Дзяржава нейкі час таму абвясьціла, што яна прымае “віншаваньні з нагоды правядзеньня інфільтрацыйнай акцыі і ўкараненьне агентаў на тэрыторыі ворага” – значыць, Эўропы. Яны ўжо сёньня разглядаюць Эўропу як частку каліфата. А хваля імігрантаў – гэта не выпадкова.

Праблема ў тым, што эўрапейцы ўсё яшчэ не гатовыя да таго, каб адмовіцца ад таго, што яны прызвычаяліся называць сваімі правамі. Для мяне свабода не азначае, што я заўсёды раблю, што хачу, але тое, што я адчуваю адказнасьць за маіх блізкіх, суседзяў, суайчыньнікаў. Бо кожны з нас, дбаючы аб сваёй бясьпецы, павінен думаць пра бясьпеку людзей, што вакол нас. І эўрапейцы ў заходніх дзяржавах павінны гэта сябе выразна ўвесьці ў код. У Эўропе яшчэ жывыя людзі, якія ваявалі ў ІІ сусьветнай вайне супраць гітлерскай Нямеччыны. Для іх абарона краіны значыла многае. Сёньня ёсьць інакш. Мала хто адчувае адказнасьць за бясьпеку сваёй айчыны. Распаўсюджана пачуцьце, што “нехта іншы зя мяне гэта зробіць”.

Адзін француз сказаў мне нядаўна, што французкае грамадзтва настолькі вычваранае, што няма за каго гінуць, ня варта бараніць такую дзяржаву. Я яму адказала, што калі французы ня зьменяць сваіх адносінаў да гэтага, то ня выжывуць. Людзі павінны зноў навучыцца шанаваць адзін аднаго і любіць сваю айчыну, ганарыцца яе культурай, мастацтвам, гісторыяй, і калі гэтыя ўмовы будуць выканананы, то ім будзе за што змагацца і паміраць. Іншага шляху я ня бачу.

Трэба зусім ня мець розуму, каб не заўважаць простай сувязі паміж хваляй імігрантаў, якая залівае Эўропу, і ісламскім тэрарызмам. Многія з тых, што прыязджаюць, хлусяць, што яны з Сірыі або Ірака, што яны ўцяклі ад вайны. Бальшыня – гэта альбо эканамічныя імігранты, альбо палітычныя актывісты. І абсалютнай глупотай ёсьць сьцьверджаньне, што ўсе гэтыя людзі звычайныя ахвяры вайны. Што з гэтым рабіць далей гэта іншая гісторыя. Найгоршае, што можна зрабіць у гэтай сытуацыі, гэта падманваць самога сябе. Калі засунуць галаву ў пясок, то напэўна цябе заатакуюць, бо ты не ўрубаешся ў навакольную рэчаіснасьць і ня здолееш уцячы. Класічнай псіхалагічнай рэакцыяй на страх ёсьць пазыцыя, прынятая многімі людзьмі ў Эўропе, накшалт: “Не, гэта звычайныя заробкавыя імігранты, і ніякія не тэрарысты” А праўда іншая. Толькі кожны баіцца яе сказаць.

Міграцыйная палітыка не выпрацоўваецца пад уплывам эмоцый. Акрамя таго, паўстае пытаньне: калі ўжо было прынята столькі чужых па культуры людзей, то як іх цяпер інтэграваць? Ім можна было дапамагчы інакш, на месцы, ня трэба іх было адразу запрашаць у хату. Калі, аднак, іх упусьцілі, то трэба ім прышчапіць асновы, якімі яны павінны кіравацца. Прыкінем, што нехта мяне просіць, каб я прыняла яго пад свой дах, і ўрэшце пасьля многіх просьбаў я саступіла. Гэтая асоба ўжо знаходзіцца ў маім доме, мае свой пакой, але яна ня будзе дыктаваць мне правілаў гульні, бо яна карыстаецца маёй гасціннасьцю. Людзі ў Эўропе гэтага не разумеюць. Ня бачаць розьніцы паміж госьцем і гаспадаром, толькі раптам усе “роўныя”. І – што найгоршае – яны не шануюць уласны дом. Да гэтага дадаецца яшчэ згубная ідэалогія мульцікультуралізма. Як можна дзеля прыхадняў адрачыся ад самога сябе? Як можна да такой ступені не шанаваць сябе? Я бачу крыніцы гэтай пазыцыі ў камбінацыі постмадэрністычнага рэлятывізма і адкідваньня хрысьціянства, навязьлівае прыпісваньне хрысьціянству правінаў за ўсе дрэнныя рэчы ў гісторыі. Гэткае выплюхваньне дзіця разам з вадой. Зрэшты гэта вельмі выгадна. Далей ідзе наступная вычвараная логіка: у нас быў нацыянал-сацыялізм, а потым вайна, дык цяпер нам трэба пазбавіцца ад усяго, што зьвязана з нацыяй, і ўсё будзе добра. Гэта ёсьць рэакцыя дзіця, якое капрызіць. У гэтым няма ні на грош раўнавагі. Я бачу толькі памкненьне да масавага самагубства. Я назіраю ў Эўропе тэндэнцыю да таго, каб не шанаваць рэлігію, адкідваць яе як элемэнт дэструкцыі, і ў той жа час у сваёй такзванай таленатнасьці засьцінацца атэізмам. Абсурд. Добра, дык няхай гэтыя асьвечаныя эўрапейцы ўпусьцяць мусульманаў. Тыя ім пакажуць і талерантнасьць, і атэізм”.

Ганна Гэйфман, экспэрт па экстрэмізму, Унівэрсітэт Бар-Ілан у Рамат Гане (Ізраіль)
Пераклаў з польскай В. Буйвал.
Крыніца: польская газэта “Gazeta Polska”, 2.12.2015

12/12/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2015
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024