Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк даручыў НАК “Нафтогаз Украіны” спыніць закупкі прыроднага газу ў Расеі.
Пра гэта ён заявіў на паседжаньні ўраду.
“Гэта не яны нам не пастаўляюць газ, гэта мы ў іх не купляем. І зроблена гэта ў сувязі з тым, што цэнавыя прапановы, якія паступаюць ад нашых эўрапейскіх партнёраў, нашмат лепшыя, чым ад нашага паўночнага суседа”, — заявіў прэм’ер.
Ён зазначыў, што агульны аб’ём спажываньня газу ва Украіне ўжо зараз зменшаны на 20%.
Аляксей Мілер сёньня заявіў, што “Газпром” спыніў пастаўкі прыроднага газу ва Украіну, бо нацыянальная акцыянэрная кампанія “Нафтогаз Украіны” выбрала ўвесь раней перадаплочаны аб’ём і не падала заяўку на імпарт.
Пераклад з расейскай.