Камэдыянты атрымалі новую ўводную

12 ноября 2015 г.

Навіны

На сайце Хартыі-97 зьявілася пампезнае паведамленьне пад тытулам “Лидеры оппозиции предлагают властям Беларуси «круглый стол». Падаем гэты кур’ёзны тэкст цалкам:

Николай Статкевич и другие демократические лидеры обратились к Евросоюзу с просьбой перезагрузить внутренние переговоры о реформах в Беларуси. Как говорится в открытом письме к руководителям институтов ЕС, блок должен использовать свое влияние на Александра Лукашенко, чтобы перезагрузить «круглый стол» между властью и оппозицией, законсервированный в 1999 году, сообщает EUobserver (перевод – Polskie Radio).

Политики считают, что «переговорный процесс», который должен включать посредников от ОБСЕ и от органов ЕС, может «расширить пространство свободы» для реформистов. Они также призвали ЕС требовать лучших стандартов в Беларуси во время парламентских выборов в следующем году, например, путем принятия оппозиционеров в избирательные комиссии и обеспечения открытого и прозрачного подсчета голосов. Письмо пришло в пятницу, после того, как ЕС приостановил на четыре месяца санкции против Лукашенко и его окружения.

Обращение подписали Сергей Калякин, Анатолий Лебедько, Владимир Некляев, Павел Северинец и Николай Статкевич. Татьяна Короткевич и Александр Милинкевич подписывать обращение отказались. Последний, по его словам, из-за того, что «оставил политику». В 1999 году при помощи консультативно-наблюдательной миссии ОБСЕ под управлением Ганса Георга Вика была предпринята попытка наладить диалог между официальным Минском и белорусской оппозицией. Целью переговоров должен был стать регулярный доступ оппозиционных партий к средствам массовой информации, демократические реформы парламента, действительно свободные и справедливые выборы, прекращение преследования политических оппонентов на основе Уголовного кодекса и административного судопроизводства. Однако эта попытка потерпела фиаско.

Крыніца: http://charter97.org/ru/news/2015/11/2/176493/

Як бачым, дзеячы рэжымнай псэўдаапазыцыі ў шапку не сьпяць. Як толькі Захад прыпыніў санкцыі ў адносінах да рэжыму ўнутранай акупацыі ў Беларусі, яны адразу ж пачалі пасылаць знакі ў дэмакратычны сьвет, каб той “паўплываў на Лукашэнку” і дапамог па-новай распачаць “круглы стол” паміж рэжымам і псэўдаапазыцыяй. Гэта нават названа “перазагрузкай” і “размарозкай”. Тут псэўдадзеячы схлусілі. Ня можа быць перазагрузкі таго, чаго не было. Незабыўны нямецкі разьведчык Ганс Вік сапраўды высунуў ідэю пра “круглы стол” у даволі далёкім 1999 годзе. Але праз некалькі месяцаў ён прызнаўся адкрытым тэкстам на канфэрэнцыі ў Беластоку, што “мэтай ягонай дзейнасьці ў Менску зьяўляецца далучэньне Беларусі ў склад больш дэмакратычнай Расеі”. “Круглы стол” тады так і не распачаўся. На працягу года псэўды А. Лебедько і В. Вячорка сустракаліся і вялі размовы з высокімі прадстаўнікамі рэжыму (сакрэтна і ня маючы на гэта нічыіх паўнамоцтваў), але рабілі яны гэта за квадратным сталом у піўным рэстаране “Ракаўскі бровар” у цэнтры Менску. Пракуратура ў вызваленай Беларусі яшчэ раскрые дэталі гэтага псэўдаапазыцыйнага “стала”. Потым пра “ракаўскі стол” паведаміла БТ, здаўшы сваіх псэўдасумоўцаў. А крыху пазьней рэжым вытурыў з Беларусі і Ганса Віка, які ўжо выканаў сваю подлую антыбеларускую ролю і стаўся непатрэбным. Пазьней Вік прызнаўся, што «круглы стол» ён каардынаваў з КГБ , і што на ўсю афёру патрацілі паўтара мільёна даляраў эўрагрошай.

І вось яны зноў ставяць на свой патэфон гэтую парэпаную кружэлку пра перамовы з прамаскоўскім рэжымам, які разбурыў ужо ўсё, што мог, і выйшаў на апошнюю стамэтроўку свайго ганебнага існаваньня. Перамовы з гэтай руінай могуць быць толькі аб умовах яе капітуляцыі і перадачы ўлады беларускаму патрыятычнаму Часоваму Ураду. Але не пра гэта зьбіраюцца гаманець з лукашызмам згаданыя ў тэксьце дзеячы. Ім паступіла ўводная ад іхніх сапраўдных гаспадароў з Масквы-Берліна на чарговую дымавую заслону, пад прыкрыцьцём якой і пад гуканьні аб “ажыўленьні беларускай дэмакратыі” будзе адбывацца разрабаваньне апошняга ў нашай краіне, а, магчыма, і паабяцанае яшчэ Г. Вікам “уваходжаньне ў Расею”. Няма веры кіруемым шулерам, калі яны сядаюць за які-кольвечы стол.

Алесь Хадасевіч