Член Савета муніцыпальнай акругі Якіманка горада Масквы, дэпутат Дзімітры Захараў выклаў на сваёй старонцы Вконтакте мноства фотаграфій з ператруса ў Біблітэцы ўкраінскай літаратуры ў Маскве і напісаў ліст у ворганы правапарадку аб наяўнасьці ў бібліятэцы “бандэраўскай літаратуры”. Цытата:
“Персонал библиотеки исповедует проукраинские и русофобские взгляды. Эти люди с улыбками на лицах говорили, что нет ничего страшного в лозунге “Слава Украине, Героям слава”, размещенном в детском журнале. Лозунге убийц и карателей. Эти же люди поддерживают миф о голодоморе не как общей трагедии Советского Союза, а о том, что зловредная большевистская власть специально морила голодом хохлов (…) Обращаюсь ко всякой бендеровской сволочи – сворачивайте свою деятельность в РФ. Свобода лучше несвободы. Особенно касается организации “Украинцы Москвы”.
28 кастрычніка ў маскоўскай Бібліятэцы ўкраінскай літаратуры прайшлі ператрусы. Пасьля сьледчых дзеяньняў была затрымана дырэктарка бібліятэкі Натальля Шарына. У яе адносінах была распачата крымінальная справа паводле арт. 282 (узбуджэньне нацыянальнай нянавісьці і варажнечы, а таксама зьнявага чалавечай годнасьці) Крымінальнага кодэксу РФ. Сьледчы камітэт РФ намагаецца, каб яе арыштавалі.
МЗС і Мінкультуры Украіны заявілі рашучы пратэст у сувязі з арыштам бібліятэкаркі і зазначылі, што Крэмль спрабуе наклеіць ярлыкі “русафобства” і “экстрэмізма” на ўсё ўкраінскае.
Пераклад з расейскай.