Міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сійярта заклікаў эўрапейскіх лідэраў спыніць няшчырыя выказваньні наконт імігрантаў пасьля таго, як Аўстрыя заявіла пра пабудову загароджы на сваёй мяжы.
Заклік Сійярты прагучаў пасьля таго, як міністар ўнутраных справаў Аўстрыі Ёгана Мікль-Ляйтнэр паведаміла, што праз дзесяць дзён яе ўрад пачне будаваць “тэхнічны бар’ер” на мяжы, каб “забясьпечыць упарадкаваны праход” імігрантаў.
Вугорскі прадстаўнік абвінаваціў аўстрыйскі рэжым:
“Аўстрыя кідала неверагодныя абвінавачваньні на адрас Вугоршчыны ў сувязі з тым, як мы ахоўваем мяжу. А цяперака гляньце, што робіцца! Аўстрыя будуе загароджу на сваёй мяжы з Славеніяй”.
Гэта даказвае, што магчыма будаваць дзьве загароджы ў Эўропе, хаця пры гэтым і выкарыстоўваюцца падвойныя стандарты, — заявіў кіраўнік дыпламатыі Будапэшта, жадаючы спыненьня гэтай практыкі.
Раду Пэдурэ
Пераклаў з румынскай В. Буйвал. Крыніца: румынская газэта “Evenimentul Zilei”, 28.10.2015 http://www.evz.ro/ungaria-acuza-dublul-limbaj-al-europei.html