Цяпер мы бачым, навошта Расея пачала бамбаваць Сірыю. І не для таго, каб разграміць ІДзІЛ.
Сірыйская рамія, падтрыманая Хэзбалой і іранскімі жаўнерамі, распачала ў пятніцу наступ на поўдзень ад Алепа, паведамляе Reuters. Раней сірыйская армія атакавала іншыя гарады ў паўночна-заходняй частцы краіны.
Агенцыя навінаў сьцьвярджае, што ў ходзе наступу сірыйская ўрадавая армія аказвае ціск на паўстанцаў у шэрагу гарадоў у заходняй частцы краіны. Вярнуўшы кантроль над гэтымі гарадамі, Башар аль-Асад можа ўмацаваць сваё становішча, хаця ІДзІЛ захоўвае кантроль над усходняй часткай краіны.
Алепа быў буйнейшым горадам Сірыі перад тым, як разгарэлася вайна ў 2012 г. і раней тут жылі каля двух мільёнаў чалавек. Цяпер горад падзелены паміж урадавымі сіламі і рознымі групоўкамі паўстанцаў.
Расея мела план
Экспэрт з “Aftenposten” паразмаўляў і пераканаўся, што безумоўна наступ сірыйскай арміі меў рашаючае значэньне для таго, каб Расея распачала кампанію бамбардовак два тыдні таму.
- Гэты было запланавана, кажа нам. дырээктара Гэнрык Тунэ з Нарвэжскага Рэсурснага Цэнтру па Ўсталяваньню Міра (NOREF) і нагадвае, як генэрал Касэм Салеймані, які кіруе іранскімі ваеннымі апэрацыямі ў замежжы, наведаў Маскву ў ліпені.
Асад доўгі час быў залежным ад паставак зброі з Расеі і наўпроставай ваеннай падтрымкі ліванскай Хэзбалы і Ірана. Ушчалася трывога, што рэжым увайшоў у небясьпечную фазу, і расейцы рашыліся на ваеннае ўмяшальніцтва.
- Няма сумніву, што сірыйская армія вітала расейскую падтрымку, кажа камандор-капітан Пэр Хрысьціян Гундэрсэн з Вышэйшай школы Абароны.
Тор Арнэ Андрэасэн
Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал.
Крыніца: нарвэжская газэта “Aftenposten”, 19.10.2015
http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Offensiven-som-skal-redde-Assad_-har-startet-8206290.html