У супольнай дэкларацыі кіраўнікі краін ўсходняга флангу НАТО выказалі ў Бухарэсьце глубокую незапакоенасьць у сувязі з працягам агрэсійных паводзінаў Расеі. Яны падкрэсьлілі, што Расея павінна вярнуцца на шлях захаваньня міжнароднага права.
“Мы будзем займаць рашучую пазыцыю ў справе неабходнага вяртаньня Расеі на шлях павагі да міжнароднага права, а таксама выкананьня ёю міжнародных гарантый і абавязкаў. Гэта будзе пачатковай умовай для адносінаў НАТО-Расея, абапертых на даверы”, — напісана ў дакуманце. У сераду ў Бухарэсьце адбылася сустрэча кіраўнікоў дзевяці краін усходняга флангу НАТО, у якой удзельнічаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. Перамовы скончыліся прыняцьцем супольнай дэкларацыі напярэдадні саміту Паўночнаатлантычнага Пакту ў Варшаве в 2016 годзе.
Падпісанты дэкларацыі таксама нагадалі аб “агрэсіўных дзеяньнях Расеі ва Украіне, у тым ліку незаконнай і беспадстаўнай анэксіі Крыму, падтрымцы сэпаратыстаў ва Украіне, а таксама расейскай мілітарнай актыўнасьці ў нашым суседстве, што падрывае архітэктуру эўрапейскай бясьпекі”.
Яны зазначылі, што “у цяперашніх, поўных выклікаў умовах нашыя краіны пашырылі абавязкі з мэтай забесьпячэньня міру, стабільнасьці і спрыяньня на абшарах паміж Балтыкай і Чорным морам”.
Кіраўнікі задэкларавалі, што будуць намагацца разам, каб была забясьпечана там, дзе гэта неабходна, “моцная, сапраўдная, ураўнаважаная вайсковая прысутнасьць” НАТО ў рэгіёне. Яны падкрэсьлілі, што будуць выступаць за паглыбленьне супрацоўніцтва паміж НАТО і Эўразьвязам.
Адным з пунктаў дэкларацыі ёсьць таксама абавязацельства “спрыяньня паглыбленьня супрацоўніцтва з партнёрамі НАТО, асабліва з партнёрамі ў нашым суседстве, пры максімальным выкарыстаньні існуючых мэханізмаў”.
Кіраўнікі дзевяці краін зазначылі, што яны застаюцца вернымі аснове паводле якой 2% УВП выдаткоўваецца на абарону, у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі саміта НАТО ў Валіі ў верасьні 2014 года.
Спатканьне ў сталіцы Румыніі з удзелам намесьніка генэральнага сакратара НАТО Аляксандра Вэржбоў адбылося на запросіны польскага прэзыдэнта і прэзыдэнта Румыніі Клаўса Ёганэса.
У ім ўзялі ўдзел таксама прэзыдэнты: Баўгарыі – Расэн Плеўняліеў, Эстоніі – Томас Гэндрык Ільвэс, Латвіі – Раймандс Вэёніс, Летувы – Даля Грыбаўскайтэ, Славакіі – Андрэй Кіска, Вугоршчыны – Янаш Адэр, а таксама старшыня ніжэйшай палаты парляманту Чэхіі Ян Гамачак.
Пшэмыслаў Маліноўскі Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 4.11.2015
http://www4.rp.pl/Swiat/151109743-Bukareszt-Zaniepokojenie-postawa-Rosji.html