Пуцін адраджае піянэрыю

12 ноября 2015 г.

Навіны

Прэзыдэнт Расеі Пуцін падпісаў указ аб стварэньні агульнарасейскай грамадзка-дзяржаўнай дзіцяча-юнацкай арганізацыі “Российское движение школьников”. Рух ствараецца для “удасканальваньня дзяржаўнай палітыкі ў вобласьці выхаваньня падрастаючага пакаленьня”.

Украінскі палітолаг Тарас Беразавец пракамэнтаваў падзею ў Фэйсбуку:

“Расея працягвае жыць жыцьцём шызафрэніка. З аднаго боку, сьціраецца памяць пра гады дэмакратызацыі ў СССР, часах перабудовы, з другога, — узьвялічваецца роля сталінізма і позьняй брэжняўскай эпохі застою. Вось і сёньня ідэя Пуціна адрадзіць па сутнасьці піянэрскую арганізацыю патахае горшымі традыцыямі саўка. Тыя, хто маладзейшы за 35 гадоў, і не зразумеюць, пра што сыр-бор. Між тым, за зьнешняй забаўляльнасьцю і лёгкай абалонкай піянэрскай арганізацыі стаяла жалезная дысцыпліна і ідэалагічная апрацоўка. У маленстве я пасьпеў пабыць у некалькіх піянэрскіх лягярох, уключна з “Артэкам”, і памятаю ранішнюю муштру, наведваньне і абмеркаваньне ідэалагічна “правільных” фільмаў і шальмаваньне контркультуршчыкаў, рок-н-рола і іншай буржуазнай “пошасьці”. У маленстве мяне ў піянэры не прымалі паўгады, з прычыны дрэнных паводзінаў, нягледзячы на тое, што я быў круглым выдатнікам. Героямі піянэраў павінны былі стацца піянэры-героі, асабліва Паўлік Марозаў, які здаў НКВД роднага дзеда і іншых сямейнікаў. Гэта добра памятаюць усі, хто вучыўся ў школе ў 70-80-я гады. Так што галоўная мэта адраджэньня піянэрыі – зусім не патрыятычнае выхаваньен, а выхаваньне статка, бесславесных зомбі для “русского міра”, якія пойдуць моўчкі паміраць за шалёныя ідэі імпэрыі туды, куды іх пашле радзіма”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Berezovec-Glavnaya-cel-vozrozhdeniya-pionerii-v-RF-vospitanie-stada-besslovesnyh-zombi-dlya-russkogo-mira-104202.html