Сірыйская вайна як расейская выставачная вітрына

12 ноября 2015 г.

Навіны

На ракетных заводах Урала працуюць у тры зьмены

Пасьля 2000 бомбавых налётаў у Сірыі расейскія збраёўні вымушаны працаваць круглымі суткамі. Шэраг расейскіх збраёўняў, якія прадукуюць ракеты, праз кароткі час былі вымушаны перайсьці на працу ў дзьве і тры зьмены, каб выдаваць дастатковую колькасьць зброі.

У справаздачы паводле аналітыкі Эўрапейскай Рады па Замежных Сувязях (European Council on Foreign Relations) пазначана, што Захад недаацаніў выніковасьць шырокамаштабнай рэформы, якую Пуцін правёў у расейскай абарончай сфэры.

Каштуе 34 мільёны ў дзень

Расейскія авіяналёты каштуюць каля 34 мільёнаў кронаў у дзень. Гэта даволі мала ў параўнаньні з коштамі бомбавай вайны НАТО ў Лібіі. Падчас вайны НАТО у Лібіі таксама ўзьнік недахоп ракет і бомб, запасы якіх былі выкарыстаны.

Часопіс “National Interest” указвае на тое, што мадэрнізацыя расейскай ваеннай авіяцыі ўключае ў сябе акцэнт на вялікае выкарыстаньне сумесі розных тыпаў самалётаў, а гэта прыводзіць да крайней ускладненасьці ваеннай лагістыкі.

Пэр Андэрс Ёхансэн Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал. Крыніца: нарвэжская газэта “Аftenposten”, 4.11.2015

http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Putin-bomber-rakettlagrene-tomme-Det-far-folger-for-vapenfabrikkarbeiderne-i-Ural-8230506.html