Расейск гісторык і публіцыст Марк Салонін назваў “прыкметай гістэрыкі” выказваньні Сяргея Іванова, кіраўніка адміністрацыі расейскага прэзыдэнта, аб тым, што Україна ператвараецца ў “тупы прыдатак для вытворчасьці сельгасгаспадарчай прадукцыі”. Такую думку ён выказаў ў камэнтары выданьню “ГОРДОН”.
“Выказваньні пра “тупы аграрны прыдатак” з вуснаў кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта – гэта прыкмета пачатку гістэрыкі. Гэта адзінае, што заслугоўвае ўвагі, — нарастаньне гістэрыкі ў верхніх эгалёнах расейскай улады. Яе прычыны даволі зразумелыя” Русскій мір” разам з “Наваросіяй” накрыўся тазам, а спадзяваньні выступіць у якасьці рыцара на белым кані ў Сірыі і такім чынам дамагчыся зьняцьця санкцый таксама праваліліся”, — мяркуе Салонін.
“У краіне растуць цэны – я гэта бачу штодня ў крамах, і ня толькі я, — то, зразумела, наверсе пачынаюць нэрвавацца”, — дадаў ён.
На ягоную думку, Україна мае ўсе прадпасылкі, каб ператварыцца ў “жытніцу Эўропы”.
“У 20-21-м стагоддзях адбылася аграрная рэвалюцыя. Сучасная сенльскагаспадарчая вытворчасьць выкарыстоўвае высокія тэхналогіі, дасягненьні біятэхналогіі, генэтыкі, хіміі. Украіне трэба замяніць слова “аграрны прыдатак” на “жытніца”. Ёсьць усе прадпасылкі для таго, каб ператварыцца ў жытніцу Эўропы: сонейка сьвеціць, зямля добрая, у краіне ёсьць вялізны інтэлектуальны патэнцыял з адукацыяй, ведамі, досьведам, ёсьць навуковыя школы земляробства”, — упэўнены гісторык.
“Канкурэнтная перавага Украіны – гэта вялізная тэрыторыя, пладародная глеба. І зразумела, гэта павінна быць выкарыстана, бо ў заходнім і эўрапейскім сьвеце, у які Україна зьбіраецца ўвайсьці, існуе канкурэнцыя. Гэта не сабес, там не раздаюць дапамогу”, -= зазначыў Салонін.
На ягоную думку, Расея была “сыравінным прыдаткам” Эўропы.
“У любым выпадку выраз “прыдатак” у вуснах кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта краіны, якая раней была сыравінным прыдаткам той жа Эўропы, а цяпер ператвараецца ў сыравінны прыдатак Кітаю, гучыць проста анэкдатычна”, — сказаў гісторык.
Пераклад з расейскай.