Расейцы рыхтуюць тэракты ва Украіне

12 ноября 2015 г.

Навіны

Расейскія сакрэтныя службы ўтварылі на Данбасе каардынацыйны цэнтар і рыхтуюць тэракты ў іншых вобласьцях Украіны, піша агенцыя Укрінформ са спасылкай на ўкраінскага ваеннага аналітыка Дмытра Тымчука. Ён сёньня на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выказаўся канкрэтна аб тым, што тэракты рыхтуюць прадстаўнікі ФСБ і Галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГРУ). “Структурныя аддзелы расейскай ФСБ і ГРУ, якія дзейнічаюць на Данбасе, аб’ядналі сілы дзеля каардынацыі дзеяньняў у вобласьці антытэрарыстычнай апэрацыі АТА (каб здабываць разьведдадзеныя) і таксама ў іншых вобласьцях Украіны (каб арганізоўваць і праводзіць тэракты і сабатаж). У Данецку быў заснаваны каардынацыйны цэнтар з удзелам прадстаўнікоў абодвых выведчых службаў”, — дадаў Тымчук.

TASR Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Крыніца: славацкая газэта “Hospodarske Noviny”, 6.11.2015

http://hn.hnonline.sk/svet-120/rusi-chystaju-na-ukrajine-teroristicke-utoky-vyhlasil-analytik-961317